3223

Формы і віды працы на занятках па факультатыву

Практическая работа

1 Матэрыялы для правядзення факультатыўных заняткаў у 5-9 класах. Дыдактычны матэрыял для арганізацыі факультатываў у 10- 11 класах 35 2.3 Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка 41 3. Забяспечваючы моўную адукацыю вучняў, неабходна ствараць умовы для іх інтэлектуальнага, эмацыянальнага і духоўнага развіцця, рыхтаваць да прафесійнай дзейнасці і актыўнага грамадскага жыцця, а таксама садзейнічаць таму, каб агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці культуры сталі набыткам асобы [13].

2013-07-18

121.75 KB

36 чел.


Чтобы скачать работу - расскажи о ней в социальной сети с помощью кнопок.

Змест

Уводзіны 3

1. Змест факультатыўных заняткаў па бел.мове. 9

1.1. Факультатывы, скіраваныя на развіцце культуры маўлення. 9

1.2. Факультатывы звязаныя з развіццем звязнага маўлення. 14

1.3. Развіцце творчых здольнасцяў школьнікаў на занятках факультатыва 19

1.4. Развіцце цікавасці да нацыянальнай культуры. 24

2. Вучэбна-метадычныя арганізацыі факультатываў 29

2.1 Матэрыялы для правядзення факультатыўных заняткаў у 5-9 класах. 29

2.2. Дыдактычны матэрыял для арганізацыі факультатываў у 10- 11 класах 35

2.3 Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка 41

3. Формы і віды працы на занятках па факультатыву. 44

3.1 Развіцце цікавасці да беларускай мовы і культуры праз выкарыстанне тэкстаў нацыянальна-культурнага зместу 44

3.2. Займальны матэрыял 50

3.3. Творчыя заданні. 54

Заключэнне. 59

Спіс літаратуры 64


Уводзіны

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі беларуская мова вывучаецца як мова тытульнай нацыі, як мова, што мае статус дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь. Кардынальныя змены ў грамадскім жыцці і сферы адукацыі, важкія набыткі айчыннай лінгвістычнай і педагагічнай навукі даюць падставы фарміраваць у школьнікаў цэласнае ўяўленне пра мову як нацыянальна-культурны феномен, што дазволіць асэнсоўваць яе шматфункцыянальнасць, самабытнасць і унікальнасць.

Адукацыйна-выхаваўчае значэнне прадмета “Беларуская мова” акрэсліваецца разнастайнымі сацыяльнымі функцыямі мовы ў грамадстве. Мова выступае як асноўны сродак зносін і пазнання рэчаіснасці. Карыстаючыся мовай, асоба засвойвае формы чалавечых узаемаадносін, пазнае маральныя і культурныя каштоўнасці свайго народа. Забяспечваючы моўную адукацыю вучняў, неабходна ствараць умовы для іх інтэлектуальнага, эмацыянальнага і духоўнага развіцця, рыхтаваць да прафесійнай дзейнасці і актыўнага грамадскага жыцця, а таксама садзейнічаць таму, каб агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці культуры сталі набыткам асобы [13].

Апошнім часам павысілася цікавасць да сацыяльна-педагагічных функцый мовы і маўлення ў сістэме навучання, выхавання і развіцця асобы, да асэнсавання значэння і ролі маўлення як сродку выражэння свядомасці чалавека, спосабу пазнання, уздзеяння і ўзаемадзеяння, паказчыка культуры і разумовых здольнасцей суб’ектаў. Мова з’яўляецца найважнейшым сродкам фарміравання культуры асобы, яе светапогляду і інтэлекту. Дзякуючы мове, пры належным валоданні ёю як інфарматыўным, інтэрактыўным і перцэптыўным сродкам адбываецца працэс духоўнага станаўлення чалавека, захаванне і перадача ім сацыяльна-культурнага вопыту, што забяспечвае ўключэнне яго ў рэальнае жыццё і працу ў грамадстве. Роднае слова дапамагае вучню вызначыцца з ідэаламі, поглядамі, пазіцыямі, засвоіць нормы паводзін у кантэксце нацыянальнай культуры. У прыродзе роднага слова закладзена перспектыва быць аперацыйным сродкам пазнання, інтэлектуальнага развіцця асобы, наладжвання дыялогу паміж пакаленнямі, засваення і захавання людзьмі свайго і чужога вопыту [33, c. 3].

Курс беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжвае такую моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці – пазнавальнай, навучальнай, нацыянальна-культурнай, бытавой і інш [13]. Інакш кажучы, задача моўнай адукацыі заключаецца ў тым, каб беларуская мова трансфармавалася з прадмета выкладання ў механізм фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення свету і ўзаемаадносін людзей у свеце. Ставіцца задача сфарміраваць у вучняў такія адносіны да беларускай мовы, такія ўменні і навыкі, якія неабходны ўсім людзям у іх штодзённым жыцці. Валоданне мовай дасць магчымасць самастойна папаўняць веды: мэтанакіравана чытаць тэксты, успрымаць змест прачытанага і пачутага, абменьвацца інфармацыяй, ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні.

А гэта азначае, што курс беларускай мовы мае на ўвазе вырашэнне стратэгічнай мэты – падрыхтоўку сродкамі гэтага прадмета высокаадукаванай, высокакультурнай моўнай асобы.

Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

  1.  засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правілаў функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);
  2.  фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
  3.  далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
  4.  развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» [13].

Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама павышэнне пазнавальнай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў у агульнаадукацыйных установах, кансультацый для вучняў вячэрніх школ (класаў) камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні ў агульнадукацыйных установах сельскіх населеных пунктаў, не менш як 5 вучняў – у астатніх. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы. Пры правядзенні факультатыўных заняткаў неабходна ўлічваць максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў І–XI класах пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

Для правядзення факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца вучэбныя праграмы, распрацаваныя на падставе раней зацверджаных вучэбных праграм павышанага ці паглыбленага ўзроўню вывучэння вучэбнага прадмета, абмеркаваных на метадычных аб’яднаннях па адпаведных вучэбных прадметах і зацверджаных дырэктарам агульнаадукацыйнай установы.

У 2011/2012 навучальным годзе для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Грані слова: ад гука да сказа, V клас.

2. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння, VІ клас.

3. Слова ў тэксце, VІІ клас.

4. Гэты няпросты просты сказ, VІІІ клас.

5. Складаны сказ без складанасці, ІХ клас.

6. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы, Х клас.

7. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы, ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  1.  Грані слова, V клас.
  2.  «Мой родны кут…» (краязнаўства), V клас.
  3.  Маўленчы этыкет, V клас.
  4.  Развіццё маўлення, VІ–VІІ класы.
  5.  Культура маўленчых паводзін, VІІ клас.
  6.  Стылістыка тэксту, VІІІ–ІX класы.
  7.  Пішам сачыненні, VІІІ–ІX класы.
  8.  Беларуская антрапаніміка, VІІІ клас.
  9.  Беларуская тапаніміка, ІX клас.
  10.  Цяжкія пытанні сінтаксісу і пунктуацыі, ІX клас.
  11.  Комплексны аналіз тэксту, X клас.
  12.  Майстэрства перакладу, X клас.
  13.  Уводзіны ў журналістыку, X клас.
  14.  Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.
  15.  Майстэрства пераказу, XІ клас.
  16.  Мова і культура, XІ клас.
  17.  Малады даследчык, XІ клас.
  18.  Практыкум па беларускай мове, X–XІ класы.
  19.  Рыторыка, X–XІ класы.
  20.  Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Усяго Нацыянальным iнстытутам адукацыi было распрацавана больш за 300 праграм факультатываў па развiццi здольнасцяў i схiльнасцяў дзяцей. Намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр Фарыно агучыў вынiкi анкетавання школьнiкаў, бацькоў i настаўнiкаў, праведзенага камiсiяй па манiторынгу эфектыўнасцi дзеянняў дзяржаўных органаў па рэалiзацыi Дэкрэта № 15. Па меркаваннi рэспандэнтаў, факультатыўныя заняткi дазваляюць павысiць якасць адукацыi (так лiчаць 92,4 працэнта навучэнцаў i 93,6 працэнта педагогаў), забяспечыць якасную падрыхтоўку  да паступлення ў ССНУ i ВНУ (гэта адзначылi 84,8 працэнта навучэнцаў, 79,8 працэнта бацькоў i 81,7 працэнта педагогаў) i павысiць узровень прафесiйнага самавызначэння (такога меркавання прытрымлiваюцца 70,1 працэнта навучэнцаў, 77,6 працэнта бацькоў i 83,9 працэнта педагогаў).

Амаль палова рэспандэнтаў паведамiла, што яны наведваюць два факультатывы на тыдзень, 17 працэнтаў абралi адзiн факультатыў, 19 працэнтаў — тры i 7,7 працэнта — чатыры факультатывы. Як паказвае практыка, найбольш запатрабаваныя ў школьнiкаў заняткi прыродазнаўча-матэматычнага, гуманiтарнага, спартыўнага, грамадазнаўчага i эканамiчнага кiрункаў.

Сучасныя праграмы па беларускай мове і літаратуры на сярэдняй ступені навучання прадугледжваюць набыццё вучнямі пэўных тэарэтычных ведаў і выпрацоўку практычных уменняў, разлічаных на павышэнне маўленчай культуры школьнікаў.

Мэта дыпломнай работы: прааналізаваць здабыткі, праблемы, шляхі рэалізацыі факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў вучэбным працэсе

Зяходзячы з мэты, былі пастаўлены наступныя задачы: разглядзець змест факультатыўных заняткаў па беларускай мове, вывучыць асаблівасці вучэбна-метадычнай арганізацыі факультатываў з 2010 года, вылучыць формы і віды працы факультатыўных заняткаў па беларускай мове.


1. Змест факультатыўных заняткаў па бел.мове.

1.1. Факультатывы, скіраваныя на развіцце культуры маўлення.

З 1 верасня 2010 г. уступіў ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 г. і падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 г. Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г. да жніўня 2013 г.). Пісьменнасць з’яўляецца адным з паказчыкаў маўленчай і агульнай культуры чалавека. Для таго каб авалодаць культурай маўлення, неабходныя добра развіты маўленчы слых, веданне граматыкі, валоданне аналітыка-сінтэтычнымі ўменнямі, дастатковы запас лексікі, развітыя памяць, мысленне [14, c. 21].

Праца па развіцці культуры маўлення можа праходзіць паспяхова толькі тады, калі яна праводзіцца ў непарыўным адзінстве з вывучэннем фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі, сінтаксіса і пунктуацыі вучняў. Недахопы ў культуры маўлення, як правіла, сведчаць пра недастатковае развіццё маўлення вучняў, неразуменне імі значэнняў слоў, іх частак, сэнсавых і граматычных адносін паміж словамі. Таму паслабленне ўвагі да любога ўзроўню моўнай сістэмы ўплывае на фарміраванне канкрэтных маўленчых уменняў.

Ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму навучанне арфаграфіі беларускай мовы павінна арыентавацца на пераадоленне міжмоўнай інтэрферэнцыі, у прыватнасці на размежаванне фанетычнага прынцыпу беларускага правапісу і марфалагічнага прынцыпу рускай арфаграфіі.

Факультатыў “Вывучаем беларускі правапіс” для V – IX класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Тэарэтычны матэрыял, вывучаны ў папярэдніх класах, паўтараецца на факультатыўных занятках шляхам арганізацыі падагульняльных гутарак і арфаграфічнага разбору слоў, які прадугледжвае выяўленне ўзаемасувязі фанетычнай і (або) марфалагічнай характарыстык слова з яго правапісам [4, c. 19].

Асноўная мэта факультатыўных заняткаў Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы у ХI класе заключаецца ў павышэнні пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў, у развіцці культуры пісьма. Зыходзячы з гэтага, праграма прапануе разглядаць звыклыя праблемы перш за ўсё з пазіцый агульных задач валодання беларускай мовай у розных сферах яе дзейнасці. Таму ў праграме асаблівая ўвага надаецца маўленню ў цэлым, асаблівасцям пісьмовага маўлення, а таксама спецыфічным элементам маўленчага этыкету, якія выкарыстоўваюцца ў пісьмовым маўленні. Акрамя таго, свабоднае валоданне беларускай мовай, у прыватнасці, пунктуацыяй беларускай мовы, прадугледжвае ўменне прымяняць пунктуацыйныя правілы з улікам пэўнай маўленчай сітуацыі, уменне найбольш дакладна і выразна перадаць сэнс выказвання, выкарыстоўваючы пры гэтым сінтаксічныя і пунктуацыйныя моўныя сродкі [12, c. 68].

Сістэматызацыя ведаў па сінтаксісе і пунктуацыі і ўдасканаленне на гэтай аснове адпаведных уменняў і навыкаў прадугледжвае выкарыстанне на факультатыўных занятках разнастайных метадаў і прыёмаў, якія дапамагаюць рэалізаваць названыя задачы. Гэта перш за ўсё праца з падагульняльнымі схемамі і табліцамі па сінтаксісе і пунктуацыі; структурна-семантычны і камунікатыўны аналіз сінтаксічных адзінак і пошукі найбольш адэкватных пунктуацыйных сродкаў для больш выразнай і дакладнай перадачы зместу выказвання.

Тэарэтычны матэрыял, вывучаны ў папярэдніх класах, паўтараецца на факультатыўных занятках “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы” шляхам арганізацыі падагульняльных гутарак і арфаграфічнага разбору слоў, які прадугледжвае выяўленне ўзаемасувязі фанетычнай і (або) марфалагічнай характарыстык слова з яго правапісам [12, c. 69].

Мова як сродак зносін паміж людзьмі ў грамадстве знаходзіць сваё матэрыяльнае выражэнне ў сказах. Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць і выразнасць словы і іх формы. Таму сказу як мінімальнай функцыянальнай адзінцы надаецца выключнае значэнне ў школьным курсе беларускай мовы.

Мова захоўваецца ў памяці чалавека не ў выглядзе сказаў, якія кожны раз фарміруюцца ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі, а ў выглядзе мадэлей, схем, элементаў, якія ў працэсе напаўнення лексікай, інтанацыяй і жывой экспрэсіяй граматычна аб’ядноўваюцца і ўтвараюць сказы рознай будовы. Такім чынам, з дапамогай сказаў думкі не толькі выражаюцца, але і фарміруюцца.

У гэтым заключаецца актуальнасць факультатыўнага курса “Гэты няпросты просты сказ” , на якіх разглядаецца будова сказа праз прызму маўленчай творчасці, асэнсоўваюцца яго ўнутраныя і знешнія рэсурсы, выяўляюцца механізмы, якія дазваляюць перадаць інфармацыю аптымальным спосабам [32, c. 24].

Вывучэнне сінтаксісу ў VІІІ класе арганізоўваецца на аснове структурна-семантычнага падыходу, адметнай асаблівасцю якога з’яўляецца тое, што пры аналізе моўных з’яў прымаецца пад увагу не адзін які-небудзь аспект, а некалькі. Найважнейшымі з іх з’яўляюцца будова, значэнне і функцыя. Такая арганізацыя навучання мове дазволіць школьнікам успрымаць не асобныя моўныя з’явы, а ўсю сістэму ва ўзаемадзеянні яе элементаў, асэнсоўваючы пры гэтым адпаведныя сінтаксічныя паняцці і іх істотныя прыметы.

Фарміраванне сістэмы сінтаксічных паняццяў, якія лагічна звязаны з сутнасцю простага сказа як спецыфічнай моўнай і маўленчай адзінкі, - мэта прапанаваных факуль¬татыўных заняткаў.

У факультатыўным курсе “Цяжкія пытанні сінтаксісу і пунктуацыі (складаны сказ)” разглядаецца асноўная моўная адзінка – складаны сказ і  яго пунктуацыйнае афармленне. Складаны сказ з’яўляецца тым “падмуркам”, які дапамагае развіваць мысленне і творчыя здольнасці вучняў; базай, якая дае магчымасць замацаваць моўныя, маўленчыя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя веды, уменні і навыкі школьнікаў, набытыя імі ў ходзе вывучэння раздзелаў курса беларускай мовы ў папярэдніх класах – фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу простага сказа. Важнасць і мэтазгоднасць вывучэння такога курса абумоўліваецца многааспектнасцю складанага сказа, асаблівасцямі яго будовы, канструктыўна-семантычным багаццем структурных кампанентаў у яго саставе, разнастайнасцю сэнсава-граматычных адносін паміж часткамі, відаў і сродкаў сувязі, якія ўдзельнічаюць у выражэнні адпаведных адносін, а таксама сэнсава-стылістычнай магчымасцю таго ці іншага складанага сказа ў арганізацыі маўлення і стварэнні тэкстаў розных стыляў і жанраў [12, c. 69].

Вельмі важна, каб вучні зразумелі, што складаны сказ, як і просты, фарміруецца згодна з законамі граматыкі беларускай мовы. Яго можна разглядаць як структурна-семантычную адзінку і як функцыянальна-камунікатыўную. Азнаямленне вучняў з найбольш цяжкімі пытаннямі сутнасці складаных сказаў, вызначэння асаблівасцей іх будовы і сінтаксічных прымет будзе садзейнічаць узбагачэнню слоўніка вучняў сінтаксічнымі тэрмінамі і паняццямі, пашырэнню агульнага і філалагічнага кругагляду вучняў, развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей асобы школьніка, фарміраванню даследчыцкіх навыкаў і пунктуацыйнай пісьменнасці, цікавасці да роднай мовы, павагі да лінгвістаў, метадыстаў і настаўнікаў-практыкаў, якія ўнеслі і ўносяць значны ўклад у развіццё сінтаксісу беларускай мовы.

Праграма факультатыўных заняткаў “Практыкум па беларускай мове ” прызначана для вучняў 10-11 класаў і накіравана на паўтарэнне, падагульненне і сістэматызацыю звестак па фанетыцы, лексіцы, словаўтварэнні, граматыцы, стылістыцы, тэксту, арфаграфіі  і пунктуацыі [12, c. 70]. Праграма прадугледжвае падачу матэрыялу буйнымі блокамі, якія адлюстроўваюць працэс сістэматызацыі па трох напрамках: 1) спачатку паўтараюцца і паглыбляюцца звесткі пра моўныя з’явы, уключаныя ў дадзены блок; 2) затым разглядаецца функцыянаванне моўных з’яў у сказах і тэкстах, засвойваюцца адпаведныя нормы культуры маўлення; 3) паўтараюцца звесткі па арфаграфіі або пунктуацыі, якія маюць арганічныя сувязі з моўным матэрыялам раздзела.

Факультатыў “Складаны сказ без складанасці” 9 класа праапанаваны для развіцця творчых здольнасцей вучняў, умення асэнсавана ўспрымаць чужы тэкст, а таксама ствараць уласныя выказванні важна навучыць карыстацца словам у кантэксце розных сінтаксічных канструкцый, у тым ліку і складаных. Развіццё граматычнага ладу маўлення вучняў звязана з удасканаленнем умення асэнсоўваць складаны сказ як структурна-семантычную і функцыянальна-камунікатыўную адзінку. Культура маўлення вучняў звязана з развіццём умення дарэчна выкарыстоўваць складаныя сказы ў адпаведнасці з сітуацыяй маўлення, мэтанакіраванасцю і адрасатам паведамлення. Засваенне тэарэтычных звестак пра складаны сказ і актыўнае ўключэнне гэтых сінтаксічных канструкцый у вуснае і пісьмовае маўленне вучняў будзе спрыяць развіццю іх узаемадачыненняў у маўленчым асяроддзі, а таксама развіццю асобасных станоўчых рыс, здольнасцей [23, c. 54].

Факультатыўныя заняткі грунтуюцца на базавым узроўні, пры вывучэнні якога актуальным застаецца комплекснае вывучэнне культуры мовы. Удасканаленню маўленчай і камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў будзе спрыяць інтанаванне і пунктуацыйнае афармленне сінтаксічных канструкцый з чужой мовай, а таксама выкарыстанне ў вусным маўленні і афармленне ў пісьмовым выказванні цытатаў і эпіграфаў. Факультатыўныя заняткі дазваляюць развіваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці дзяцей, удасканальваць навыкі самастойнай працы, абуджаць цікавасць да роднай мовы, здабыткаў навукоўцаў і мастакоў слова.

1.2. Факультатывы звязаныя з развіццем звязнага маўлення.

Адной з асноўных задач навучання роднай мове з’яўляецца развіццё маўлення школьнікаў на аснове засваення імі граматычнай тэорыі. З гэтым пагаджаюцца ўсе. Напісаны грунтоўныя працы. Але на практыцы задача развіцця маўлення ў працэсе навучання лінгвістычнай тэорыі застаецца вельмі актуальнай. Не пераадолены яшчэ ўплыў традыцыйнай методыкі, асноўнай задачай якой было навучанне лінгвістыцы і засваенне правапісных нормаў. Як вынік – веды па граматыцы мала садзей¬нічалі развіццю асобы вучня, выхаванню яго моўнай культуры.

Сучасныя патрабаваннi да навучання беларускай мове заключаюцца ў тым, каб вучнi ўсебакова вывучылi мову на фанетычным, лексiчным i граматычным узроўнях, набылi адпаведныя практычныя ўменнi i навыкi i на гэтай аснове развiлi сваё маўленне ў шырокiм значэннi гэтага слова. Таму не выпадкова, што ў  навучальным працэсе найажнейшую ролю набывае вывучэнне лексiкi, бо маўленчае развiццё вучняў залежыць не столькi ад ступенi валодання арфаграфiчнымi i граматычнымi нормамi, колькi ад асэнсавання i ўжывання лексiкi, у якой заключаюцца невычэрпныя магчымасцi для перадачы разнастайных значэнняў, для выражэння самых розных паняццяў, iдэй i думак.

Факультатыўныя заняткi Грані  словапры мiнiмальным пашырэннi аб’ёму звестак пра лексiчныя i фразеала-гiчныя паняццi ў параўнаннi з праграмай курса беларускай мовы для V класа маюць на мэце развiццё ў пяцiкласнiкаў лексiка-семантычнага погляду на словы, г. зн. развiццё ўмення вызначаць у слове лексiч-нае значэнне (у адрозненне ад граматычнага), выяўляць яго семантычныя (сэнсавыя) сувязi з iншымi словамi [8, c. 5].

Практычная мэта факультатыўных заняткаў – фармiраваць у вучняў лексiкалагiчныя i фразеалагiчныя ўменнi, што будзе садзейнiчаць узбагачэнню слоўнiкавага запасу вучняў, развiццю моўнай культуры i культуры думкi, лагiчнага мыслення, працэсу пазнання, выхаванню моўнага эстэ-тычнага густу, павагi да беларускага слова, забеспячэнню ўмоў для азнаямлення з моўнымi асаблiвасця-мi мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца на ўроках лiтаратуры [8, c. 6].

Лексiка i фразеалогiя беларускай мовы адлюстроўвае асаблiвасцi светабачання i светаадчування беларускага народа, таму вывучэнне гэтых моўных адзiнак будзе спрыяць фармiраванню ў пяцiклас-нiкаў свядомага разумення самабытнасцi i непаўторнасцi беларускай мовы, далучэнню вучняў да духоў-най спадчыны народа, яго культуры, маралi, выхаванню ў iх любовi да роднага слова, роднага краю, да сваёй Бацькаўшчыны, да Беларусi.

Аснову факультатыўных заняткаў «Гранi слова» складаюць лексiчныя паняццi, аб’яднаныя ў дзве группы:

1) паняццi, якiя адлюстроўваюць сэнсавыя сувязi слоў (словы знаходзяцца ў сiстэмных сувязях адно з другiм, што вызначае наступныя групоўкi лексiчных адзiнак: адназначныя i мнагазначныя словы, словы з прамым i пераносным значэннем, сiнонiмы, антонiмы, амонiмы);

2) паняццi, звязаныя з выкарыстаннем слова ў розных сферах i стылях маўлення (словы выка-рыстоўваюцца ўсiмi носьбiтамi мовы цi абмежаваны ва ўжываннi сацыяльна або тэрытарыяльна, валодаюць цi не валодаюць эмацыянальнай, стылiстычнай афарбоўкай, што вызначае наступныя гру-поўкі лексiчных адзiнак: агульнаўжывальныя словы, тэрмiны, прафесiяналiзмы, дыялектызмы, гiста-рызмы, архаiзмы, неалагiзмы, эмацыянальна i стылiстычна афарбаваныя словы).

Акрамя лексiчных паняццяў на факультатыўных занятках асэнсоўваюцца таксама фразеалагiчныя паняццi: фразеалогiя, фразеалагiзм.

Мэта факультатыўных заняткаў “Слова ў тэксце” для VII класа– павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай і маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту, тым самым забяспечыць фарміраванне ўмення асэнсоўваць, як функцыянуе кожная часціна мовы на ўзроўні тэксту [6, c. 9].

Пад тэкстаўтваральнай функцыяй моўных адзінак прынята разумець іх здольнасць удзельнічаць у стварэнні тэксту, звязваць у адно цэлае яго “часткі” (асобныя словы, словазлучэнні і сказы) з улікам агульнай задумы. Вядома, што тэкст дапамагае больш поўна і дакладна зразумець значэнне пэўнай моўнай адзінкі. Звязнасць тэксту выражаецца перш за ўсё фармальнымі сродкамі, якія фіксуюць адносіны паміж кампанентамі. У здольнасці моўных адзінак звязваць тэкст у адно цэлае праяўляецца іх тэкстаўтваральная функцыя.

Вывучэнне тэкстаўтваральнай функцыі пэўнай часціны мовы дапаможа разгледзець яе ролю ў тэкстах розных стыляў і жанраў. Такі падыход робіць працэс іх вывучэння больш цікавым і карысным для вучняў, садзейнічае не толькі ўзбагачэнню іх слоўнікавага запасу, але і фарміраванню здольнасці стварэння ўласных тэкстаў для іх выкарыстанне ў канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, у сферы сацыяльнай практычнай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі "Культура маўленчых паводзін" 8 класа накіраваны на авалоданне школьнікамі правіламі маўленчых міжасобасных узаемаадносін і выпрацоўку ўмення карыстацца імі ў штодзённым  жыцці. Навучанне правілам маўленчага ўзаемадзеяння актыўна ўплывае на многія характарыстыкі камунікатыўнай дзейнасці навучэнцаў. Заняткі, пабудаваныя на аснове ўвагі да асобы школьніка і на іх узаемадзеянні, маюць важнае  выхаваўчае значэнне, пашыраюць агульны культурны ўзровень, садзейнічаюць развіццю ўспрыняцця, увагі, памяці, уяўлення, мыслення,  што дазваляе больш паспяхова выконваць вучэбную дзейнасць, а таксама развіваюць эмацыянальную сферу асобы. Значны ўплыў аказваюць педагагічна правільна пабудаваныя маўленчыя ўзаеміны і на валявое развіццё падлеткаў. Удзел у разнастайных маўленчых сітуацыях, заснаваных на ўліку маральных прынцыпаў грамадства, будзе спрыяць развіццю мэтанакіраванасці, сабранасці, настойлівасці, рашучасці асобы, выхоўваць увагу і павагу да іншых людзей [7, c. 54].

Праграма факультатыва пабудавана з улікам асобасна арыентаванага, матывацыйна-мэтавага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў да навучання мове ў школе. Неабходна ўсведамляць, што ўмовай паспяховага фарміравання культуры маўленчых паводзін школьнікаў з'яўляецца  належная выхаванасць іх эмацыянальнай сферы, якая праяўляецца ва ўменні суперажываць іншым: разумець чужыя думкі,  пачуцці, учынкі. Таму варта наладжваць вучэбныя заняткі на аснове ўзаемадзеяння – гульнявога,  практычнага, пазнавальнага. У час чытання і аналізу адпаведнага лінгвістычнага  матэрыялу, урыўкаў з мастацкіх твораў, якія вывучаліся школьнікамі  на ўроках літаратуры ў 5-8 класах, артыкулаў з часопісаў і газет вучні знаёмяцца з правіламі маўленчых паводзін у  розных сітуацыях і спосабах іх моўнага выражэння. Не менш важна, каб у час практычных відаў вучэбнай дзейнасці, арганізаваных на ўроку (складанне  і прамаўленне разнастайных дыялогаў, інсцэніроўка дыялагічных тэкстаў, абмеркаванне рэальных учынкаў знаёмых і аднакласнікаў і інш.),  вучні набылі неабходныя ўменні і навыкі і, зразумела, выкарыстоўвалі іх у штодзённых узаемаадносінах з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, суседзямі, незнаёмымі людзьмі.

На занятках факультатыўных  заняткаў Маўленчы этыкет настаўнікі прапануюць школьнікам адпаведны тэарэтычны матэрыял па тэме, які характарызуе пэўную маўленчую сітуацыю, спыняць увагу на нацыянальнай адметнасці выкарыстання канкрэтных формул маўленчага этыкету, пазнаёмяць з адпаведнымі традыцыямі іншых народаў. Абавязковай часткай заняткаў  - практычныя заданні: чытанне і абмеркаванне тэкстаў з дзіцячых газет і часопісаў, дапаможнікаў па этыкету; чытанне мастацкіх твораў, беларускіх народных і літаратурных казак, якія вывучаюцца на ўроках беларускай літаратуры, абмеркаванне паводзін герояў, знаходжанне этыкетных памылак і недахопаў, іх выпраўленне; падбор беларускіх народных прыказак на адпаведную тэматыку, напісанне вучнямі ўласных твораў, прысвечаных маўленчым паводзінам, конкурсы на лепшае запрашэнне, віншаванне, інсцэніроўку і інш.

Факультатыў “Стылістыка тэксту” для XI класа  абумоўлены той роллю, якую адыгрывае тэкст у працэсе навучання мове. Урэшце тэкст (навучанне тэксту) з'яўляецца і канчатковай мэтай школьнага курса  мовы. Што такое тэкст? Як ён будуецца? Якая яго структура (сукупнасць устойлівых прымет)? Якую  тэкстаўтваральную , кампазіцыйную і стылістычную ролю адыгрываюць у ім адзінкі ніжэйшых моўных узроўняў. На раскрыццё гэтых і некаторых іншых пытанняў тэксту, а таксама на ўдасканаленне ўменняў будаваць тэксты і разлічаны прапанаваны курс.

Тэарэтычныя звесткі падаюцца крыху шырэй і глыбей, чым у звычайнай праграме, але яны павінны засвойвацца не на ўзроўні фармулёвак правілаў, азначэнняў, а як  азнаямленне, разуменне іх сутнасці. Напрыклад,  вучні павінны ведаць, што тып тэксту вызначаецца па агульным значэнні выказвання. Калі паведамляецца пра сталыя прыметы або дзеянні, якія адбываюцца адначасова, то гэта апісанне. Апавяданне перадае дзеянні, што паслядоўна змяняюць адно другое. А прычынна-выніковыя адносіны паміж прадметамі (з'явамі) рэчаіснасці перадаюцца разважаннем [12, c. 68].

А стыль тэксту вызначаецца паводле пазамоўных прымет, якія  сукупна характарызуюць маўленчую сітуацыю (дзе адбываецца маўленне, каму адрасуецца, якая  яго мэта (паведамленне інфармацыі, уздзеянне на слухача -- чытача, абмен інфармацыяй).

Веды пра тэкст і функцыянальныя стылі маўлення дапамагаюць вучням унікнуць памылак як  у пабудове ўласных тэкстаў, так і ў перадачы зместу чужых выказванняў. Напрыклад, аналізуецца тэкст для пераказу, яго агульная структура. Высвятляецца, з якой мэтай у апавяданне (асноўны тып) уведзены апісанне і разважанне, якім спосабам яны ўведзены. Веданне структуры аблягчае вучням запамінанне, засцерагае ад пропуску істотнага , таго, што мае значэнне для раскрыцця асноўнай думкі. 


1.3. Развіцце творчых здольнасцяў школьнікаў на занятках факультатыва

Факультатыў «Асновы журналістыкі» распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання для вучняў ХІ класа. Праграма курса на выбар прадугледжвае не толькі тэарэтычную частку, якая знаёміць вучняў з гісторыяй журналістыкі, яе функцыямі, асноўнымі прынцыпамі і этыкай дадзенай прафесіі, вызначае тыпы, віды і жанры журналісцкай творчасці, але і практычную, якая актывізуе і ўдасканальвае творчыя здольнасці старшакласнікаў, развівае камунікатыўныя навыкі, фарміруе актыўную грамадзянскую пазіцыю. Курс на выбар абапіраецца на раней атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры веды пра тэкст, тыпы і стылі мовы і іх асаблівасці [34, c. 6].

Асноўныя віды працы на занятках: лекцыя настаўніка, семінарскія заняткі, экскурсіі, сустрэчы з журналістамі, пісьмовыя і вусныя творчыя работы вучняў, праца з гатовымі тэкстамі па журналістыцы, рэцэнзаванне радыё- і тэлеперадач, удзел у журналісцкіх конкурсах. Да праграмы курса на выбар дадаецца “Слоўнік журналісцкіх тэрмінаў”.

ФакультатыўМалады даследчык разлічаны на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў і накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю да вучэбна-пазнавальнай і навукова-даследчай дзейнасці, да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцых.

Праграма факультатыўных заняткаў “Малады даследчык” мае на мэце стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, схільных да навукова-даследчай дзейнасці [28, c. 44].

Праграма пабудавана ў адпаведнасці з працэсам авалодвання вучнямі асновамі даследчай дзейнасці – ад усведамлення зместу даследчай дзейнасці да вывучэння яе частак. Неабходна арганізаваць вучэбныя заняткі, так каб яны стваралі ўмовы для актыўнай разумовай дзейнасці, вучылі назіраць, аналізаваць, асэнсоўваць прычынна-выніковыя сувязі, тым самым выпрацоўваючы асабістае стаўленне да навакольнага свету.

Тэарэтычныя і практычныя заняткі развіваюць вусную і пісьмовую мову вучня.

Сістэматызацыя і засваенне тэарэтычных ведаў правяраецца пры выкананні вучнямі практычных работ – правядзенні прадметнага даследавання і афармлення вынікаў асабістай даследчай дзейнасці.

Па завяршэнні факультатыўнага курса адбываецца абарона праекта навукова-даследчай дзейнасці.

Курс Майстэрства  перакладу мае на мэце ўдасканальванне ў вучняў XI класаў уменняў вусна і пісьмова перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці.

На асобных уроках перакладу ў VX класах вучні авалодваюць элементарнымі навыкамі перакладу, яны ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы па беларускай мове перакладаюць тэксты розных тыпаў, стыляў і жанраў (напрыклад, пераклад на беларускую мову тэкстаў навуковага стылю, пераклад тэкстаў мастацкага стылю з элементамі апісання рэчаў, жывёл, памяшкання і г.д.). Адпаведна выпрацоўка навыкаў перакладу, уменне карыстацца слоўнікамі, выкарыстоўваць розныя прыёмы перакладу для дасягнення максімальнай адэкватнасці, умець бачыць у напісаным варыянце недакладнасці, недахопы, памылкі з мэтай паляпшэння напісанага з’яўляюцца актуальнымі і на другой, і на трэцяй ступені навучання [22, c. 38].

У гэтай сувязі пераклад з’яўляецца адным з найбольш прадуктыўных сродкаў практычнага выкарыстання ведаў, атрыманых на ўроках беларускай мовы. Па-першае, працуючы з тэкстамі для перакладу, вучні актывізуюць навыкі ў розных відах маўленчай дзейнасці (чытанне, гаварэнне, аўдзіраванне, пісьмо), удасканальваюць веды пра тэкст, яго будову, моўныя і зместавыя асаблівасці, тыпы, стылі і жанры маўлення, паколькі, перш чым прыступіць да перакладу, абавязкова даецца характарыстыка тэксту паводле яго прыналежнасці да пэўнага стылю, вызначаецца форма выражэння (апавяданне, апісанне, разважанне), аналізуюцца моўныя асаблівасці тэксту і г.д. Па-другое, параўнанне ў працэсе перакладу мовы арыгінала (рускай) і беларускай мовы садзейнічае больш глыбокаму засваенню адной і другой, павышае маўленчую культуру вучняў, бо параўнанне моўных адзінак адбываецца не ізалявана, а ў тэксце, г.зн. на функцыянальнай аснове [22, c. 39].

У працэсе перакладу тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў асноўнае значэнне маюць уменні аўтаматычнага і творчага характару. Пад аўтаматычнымі ўменнямі разумеецца веданне гатовых перакладчыцкіх адпаведнікаў, якія існуюць паміж мовай арыгінала і перакладу, і навык прымяняць іх. Пад творчымі – а) уменне знаходзіць аналагі, г.зн выбіраць адзін з некалькіх магчымых сінонімаў і б) майстэрства выконваць адэкватныя замены. У сувязі з гэтым на трэцяй ступені навучання актуальным становіцца ўдасканальванне ўменняў карыстацца сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменняў выбіраць з некалькіх магчымых варыянтаў найбольш прыдатны для кожнага канкрэтнага выпадку, а таксама знаходзіць нестандартныя рашэнні, адхіляючыся ад арыгінала, выконваць розныя замены, перастаноўкі, трансфармацыі. Адпаведна гэта садзейнічае развіццю творчых здольнасцей вучняў, уменняў прымаць нестандартныя рашэнні. Праца над перакладам патрабуе не проста валодання дзвюма мовамі, але і аналітычнага мыслення; гэта дзейнасць, звязаная з пошукам нестандартных рашэнняў.

Факультатыў Пішам сачыненні9 клас абумоўлены самой прыродай маўлення, яго творчым характарам, а важнасць – канчатковай мэтай навучання, якая  заключаецца ў тым, каб  падрыхтаваць выпускнікоў да маўленчай дзейнасці, да адэкватнага ўспрымання  чужых выказванняў і стварэння ўласных  у форме тэкстаў.

Акрамя таго, сёння ў настаўніка ёсць  магчымасць пабудаваць іншую, больш  эфектыўную методыку навучання сачыненням, паставіць яе на навуковую аснову, абаперціся на тэарэтычныя веды вучняў пра тэкст і стылі маўлення. Аднак трэба зважаць на тое, што да  9-га класа вучні ўжо ў нейкай меры авалодалі асноўнымі камунікатыўнымі ўменнямі. І было б метадычна немэтазгодным пачынаць фарміраваць іх як новыя. Асноўную працу трэба накіраваць на ўдасканаленне ўменняў. Так, падлеткі павінны не толькі вызначаць тэму сачынення, але і акрэсліваць яе межы, зважаць на асноўную думку. А ўменне вызначаць асноўную думку вымагае ад вучняў высокай разумовай дзейнасці, чым гэта яны рабілі пры перадачы гатовых тэкстаў ці напісанні творчых работ у папярэдніх класах. Працуючы над такімі ўменнямі як назапашванне і сістэматызацыя матэрыялаў, настаўнік абапіраецца на вопыт вучняў у складанні плану тэксту, на  іх уменне звязваць сказы, часткі, выкарыстоўваць для гэтага найбольш адэкватныя спосабы і сродкі сувязі [7, c. 55].

Праграма факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт» 8 клас распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання, асноўнай мэтай якога з’яўляецца дапамога вучням ва ўсвядомленым выбары будучай прафесіі. Факультатыў складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак.

Тэарэтычная частка праграмы абапіраецца на базавыя ўменні і навыкі, атрыманыя школьнікамі ў працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры, а таксама дае шырокія магчымасці для знаёмства з гісторыяй журналістыкі і спецыфікай дадзенай сферы прафесійнай дзейнасці. На занятках вызначаюцца і характарызуюцца тыпы, віды і жанры журналісцкай творчасці, вядзецца размова аб функцыях і прынцыпах журналістыкі. Практычная частка праграмы прадугледжвае актывізацыю творчага патэнцыялу школьнікаў у выбары будучага профілю навучання, спрыяе фармаванню грамадзянскай пазіцыі, на развівае камунікатыўныя навыкі ў дадзенай сферы дзейнасці [25].

Факультатыў “Уводзіны ў журналістыку” дае магчымасць атрымаць комплекс ведаў аб журналістыцы як асобай масава-інфармацыйнай, грамадска-палітычнай і прафесійнай дзейнасці, а таксама выпрацаваць адпаведныя ўменні і навыкі [25]. Больш таго, тэматыка і методыка тэарэтычнай і практычнай частак дазваляюць выкарыстовываць вучэбныя напрацоўкі іншых школьных  дысцыплін: беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і інш.

1.4. Развіцце цікавасці да нацыянальнай культуры.

Адной з задач вывучэння прадмета “Беларуская мова”, акрэсленых адукацыйным стандартам, з’яўляецца ўсведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні. Рэалізацыю названай задачы забяспечвае лінгвакультуралагічны падыход, звязаны з вывучэннем мовы праз прызму нацыянальнай і сусветнай культур. У аснову ўказанага падыходу пакладзена формула “мова + культура”, якая ў выніку лінгвістычных, культуралагічных, псіхалінгвістычных і лінгвадыдактычных даследаванняў апошніх дзесяцігоддзяў трансфармавалася ў пастулат “культура праз мову і мова праз культуру”, або “прысваенне фактаў культуры ў працэсе выкарыстання мовы і авалоданне мовай на аснове прысваення фактаў культуры” [28, c. 43].

Чалавечае светаўспрыманне ёсць спосаб мыслення супольнасці людзей, які фарміруецца з самых даўніх часоў і складае паняцце менталітэту. Даследуючы яго праблемы, спецыялісты сутыкаюцца і з катэгорыяй нацыянальнага характару - сукупнасцю асноўных устойлівых псіхалагічных якасцей, якія сфарміраваліся ў нацыі пад уздзеяннем пэўных гістарычных, сацыяльна-культурных і прыродна-геаграфічных умоў.

Зразумець душу беларуса спрабавалі многія даследчыкі з блізкіх і далёкіх зямель. Займаўся самапазнаннем і тутэйшы люд, шукаючы сваё родства і своеасаблівасць паміж суседніх народаў. Важнейшай крыніцай, у якой адлюстроўваецца глыбінны ўзровень калектыўнай і індывідуальнай свядомасці, з’яўляецца беларускі фальклор.

Уласцівасць мовы адлюстроўваць адметнасць культуры яе носьбітаў абумоўлена кумулятыўнай функцыяй мовы, якая заключаецца ў назапашванні і захаванні традыцый, гістарычных здабыткаў, нацыянальнай свядомасці народа. Мову ў яе кумулятыўнай функцыі даследчыкі разглядаюць як механізм, што спрыяе кадзіраванню і трансляцыі культуры.

На этапе дапрофільнага навучання ў якасці варыятыўнага кампанента прапануюцца разнастайныя факультатывы і курсы на выбар, якія дапамогуць забяспечыць першаснае азнаямленне з прадметам прафесійнай зацікаўленасці, рэалізаваць пазнавальныя інтарэсы школьнікаў, пашырыць і паглыбіць веды, уменні і навыкі па раздзелах курсаў, што падаюцца ў інварыянтным кампаненце базавай школы.

Факультатыў «Беларуская антрапаніміка» прапанаваны для вывучэння ў IX класе базавай школы і ў першую чаргу накіраваны на развіццё пазнавальных інтарэсаў школьнікаў і фарміраванне культурнай моўнай асобы на матэрыяле беларускай антрапанімікі. Прынцып вывучэння мовы і культуры пры засваенні беларускіх антрапонімаў з’яўляецца адным са спосабаў матывацыі навучання, дае магчымасць пры засваенні нацыянальна-маркіраваных моўных адзінак лексічнага ўзроўню далучыць школьнікаў да матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яго гісторыі, дапамагае ўспрымаць уласныя назвы як сродак захавання этнічнай памяці [25].

Беларуская антрапанімія адносіцца да лексічнага фонду беларускай мовы і, зразумела, як і лексіка, мае свае этапы і заканамернасці развіцця. Аднак варта адзначыць, што антрапанімічныя назвы — гэта энцыклапедыя мовы, своеасаблівая памяць народа, гістарычныя помнікі, у якіх адлюстраваліся традыцыі, побыт беларусаў і іншых народаў, што пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і з якімі кантактавалі нашы продкі. Таму пры засваенні антрапонімаў абавязкова ўлічваюцца і выкарыстоўваюцца звесткі з гісторыі, геаграфіі і іншых гуманітарных і прыродазнаўчых навук.

Акрамя агульнадыдактычных прынцыпаў навуковасці, даступнасці, сістэмнасці і інш., у аснову засваення курса «Беларуская антрапаніміка» пакладзены прынцыпы ўзаемазвязанага засваення мовы і культуры, творчага развіцця асобы і індывідуалізацыі навучання. Актуалізуецца і прынцып уліку міжпрадметных сувязей, прычым міжпрадметны перанос ведаў мэтазгодна ажыццяўляць з дакладаных этапаў аналізу, сінтэзу, параўнання і г.д.

Курс на выбар «Беларуская тапаніміка і мікратапаніміка» прапанаваны для вывучэння ў IX класе базавай школы і адносіцца да так званых развіццёвых (агульнакультурных) курсаў, якія закліканы задаволіць пазнавальныя інтарэсы вучняў. Разам з тым ён накіраваны на фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі школьнікаў, паняцце якой уключае ў сябе спасціжэнне нацыянальнай культуры, самабытнасці беларусаў праз асэнсаванне ролі роднай мовы ў жыцці народа і вывучэнне нацыянальна маркіраваных моўных адзінак розных узроўняў [25].

Для кожнага народа характэрна свая адметная тапаніміка. Нягледзячы на шматлікія страты, беларуская тапаніміка таксама вызначаецца самабытнасцю і непаўторнасцю. Вывучэнне беларускіх геаграфічных назваў дапаможа лепш пазнаць наша мінулае, даць уяўленне пра засяленне сучаснай тэрыторыі Беларусі са старажытнасці да нашых часоў, пра прыродна-геаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця грамадства, пра кантакты беларусаў з суседнімі народамі.

З лінгвістычнага пункту гледжання актуальным будзе знаёмства з тапанімічнай тэрміналогіяй, асноўнымі заканамернасцямі ўзнікнення, развіцця і трансфармацыі (фанетычнай, марфалагічнай і інш.) беларускіх геаграфічных назваў, іх тыпалогіяй, адметнасцю словаўтваральнай будовы і шляхамі фарміравання.

Свядомы выбар курса (з улікам патрэб сённяшняга і заўтрашняга дзён, рэальных інтарэсаў, асабістых здольнасцей школьнікаў,) і магчымасць вучняў планаваць сваю адукацыйную траекторыю ў пазаўрочны час дазваляюць настаўніку разлічваць на павышаную матывацыю навучання, зацікаўленасць акрэсленай праблемай і вынікамі яе вырашэння, творчае стаўленне да працы.

Курс “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы” раскрывае перад старшакласнікамі багацце і унікальнасць традыцыйнай культуры, пад якой разумеюць “тып культуры, дзе прэвалююць звычаі і традыцыі, а змены і навацыі непрыкметныя для жыцця аднаго пакалення” [25]. У кантэксце ўзаемазвязанага вывучэння мовы і традыцыйнай культуры беларускага народа аб’ектам увагі на занятках становяцца культурна афарбаваныя моўныя адзінкі, якія з’яўляюцца прадуктам кумулятыўнай функцыі мовы і тым ці іншым элементам сваёй семантыкі або структуры адлюстроўваюць сувязь мовы і культуры.

Вывучэнне этнаграфічных тэм, уключаных у праграму курса (традыцыйныя гаспадарчыя заняткі беларусаў, народнае жыллё, адзенне, кухня, сямейная і каляндарная абраднасць, фальклор, народная музыка, харэаграфія, рэлігійныя вераванні, народныя веды), стварае ўмовы для асэнсавання старшакласнікамі самабытнасці, эстэтычнай каштоўнасці традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа.

Такім чынам, у выніку вывучэння прапанаванага курса старшакласнікі не толькі атрымліваюць культуразнаўчую інфармацыю этнаграфічнага і лінгвакультуралагічнага характару, але і набываюць уменні карыстацца ёю з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі, фарміруюць уласнае культурнае аблічча.

Мэта факультатыва Духоўны свет беларуса для 10 класа – вывучэнне нацыянальнага характару праз вусную народную творчасць беларусаў. Асноўнымі катэгорыямі курса з’яўляюцца “нацыянальная душа”, “менталітэт”, “самасвядомасць”, “этнапсіхалогія”, “беларускі этыкет”, “духоўнасць”, “маральна-этычныя рысы” і інш., што ўваходзіць у кола асноўных задач [25] .

У змесце працы прадстаўлены асобныя віды практычных заняткаў для ўзору. Педагог плануе іх сам, зыходзячы з канкрэтных магчымасцей. Колькасць тэарэтычных і практычных гадзін можна змяняць і змяняць месцамі тэматыку. Асаблівую ўвагу рэкамендуецца звярнуць на заключныя заняткі. Іх правесці можна ў выглядзе канферэнцыі вучнёўскіх работ, на якой яны будуць абаронены.

Арганізуючы заняткі, настаўніку варта памятаць, што найбольш выразна нацыянальная спецыфіка айчыннай культуры і роднай мовы раскрываецца пры параўнанні культур і моў. Дыялог культур на занятках курса будзе спрыяць усведамленню вучнямі адметнага і агульнага ў моўных сістэмах, культурных традыцыях, ладзе жыцця беларускага і іншых народаў, выхаванню павагі да культурных каштоўнасцей народаў свету.


2. Вучэбна-метадычныя арганізацыі факультатываў 

2.1 Матэрыялы для правядзення факультатыўных заняткаў у 5-9 класах.

З мэтай актывізацыі мысліцельнай і маўленчай дзейнасці, фарміравання і развіцця агульнавучэбных уменняў (слухаць і “чуць”, адэкватна ўзнаўляць успрынятую інфармацыю, крытычна да яе ставіцца, даваць ёй ацэнку; выказваць сваю думку, пацвярджаць яе канкрэтнымі прыкладамі) могуць выкарыстоўвацца гульнёвыя формы навучання. Гульні садзейнічаюць абуджэнню цікавасці да роднай мовы, развіццю маўленчай вынаходлівасці і ўмення нестандартна мысліць, а таксама фарміраванню практычных агульнавучэбных і спецыяльных навыкаў.

Рэалізацыя зместу праграм факультатываў 5-9 класаў патрабуе выкарыстання актыўных форм і метадаў навучання: паведамленні настаўніка і вучняў з прапановай скласці план або канспект, гутаркі, дыспуты, урокі-камунікацыі, каманднае абмеркаванне, круглыя сталы, самастойная праца; лінгвістычныя разборы, складанне падагульняльных зводных схем і табліц, якія забяспечваюць класіфікацыю матэрыялаў; састаўленне алгарытмаў прымянення правілаў; падагульняльная праца з самастойна падрыхтаванымі канспектамі тэорыі (падзяліць канспект на лагічныя часткі, падабраць загалоўкі, саставіць паказальнік у канцы сшытка і інш.); падрыхтоўка дакладаў, рэфератаў, аглядаў, анатацый, рэцэнзій, выступленні з паведамленнямі; напісанне сачыненняў на лінгвістычныя тэмы; выкананне тэставых работ і інш. [34, c. 11]

У час падрыхтоўкі да заняткаў настаўніку варта прадугледзець уключэнне новага тэарэтычнага матэрыялу, што дазволіць стымуляваць цікавасць да вучэбнай дзейнасці. Гэта могуць быць даведкі з гісторыі развіцця беларускай мовы, пазнаваўчыя задачы, прадуктыўныя практыкаванні з выкарыстаннем дадатковай літаратуры, слоўнікаў.

Поспех працы будзе залежыць ад мэтанакіраванага падбору дыдактычнага матэрыялу, мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных тэкстаў.

Перш чым арганізаваць працу над кожным раздзелам факультатываў, варта вызначыць узровень падрыхтоўкі вучняў і прадугледзець дыферэнцыраваныя метады і прыёмы навучання. Размеркаванне гадзін па раздзелах прыкладнае. З улікам ступені падрыхтаванасці і інтарэсаў вучняў настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне пэўных пытанняў, пашырыць ці скараціць тэарэтычны матэрыял, больш увагі аддаць практычным заняткам.

Слова без гукавой формы не існуе. Таму без знаёмства з фанетычнай сістэмай мовы немагчыма тэарэтычнае і практычнае вывучэнне слова. На лексічным узроўні вывучаецца семантыка, спецыфіка ўжывання, паходжанне слова. Слова вывучаецца не ізалявана, а ў сувязі з іншымі словамі. Узаемасувязь слоў дапамагае ім “раскрыцца“, праявіць усе свае якасці на семантычным узроўні, ператварыцца з моўнай адзінкі ў мастацкае слова.

Марфемна-словаўтваральныя і лексічныя з’явы перакрыжоўваюцца пры стварэнні лексічнага значэння вытворнага слова, пры выбары марфем у працэсе ўтварэння новых слоў.

Тэмы факультатыўных заняткаў засяроджваюць увагу на фанетыка-арфаэпічных характарыстыках слова, выяўленні семантыкі слова, яго паходжання і асаблівасцей ужывання, падборы да яго сінонімаў, антонімаў, амонімаў, марфемнай будовы слова і спосабах яго ўтварэння, стварэнні словазлучэнняў і сказаў. Факультатыўныя заняткі паўтараюць і сістэматызуюць вывучаны на ўроках беларускай мовы матэрыял, засяроджваюць увагу на найбольш складаных пытаннях фанетыкі, арфаэпіі, лексікі, марфемікі і словаўтварэння, сінтаксісу [10, c. 65].

Кожны раздзел праграмы змяшчае віды работ, якія арыентуюць на прымяненне ведаў у творчай сітуацыі.

Пры адборы матэрыялу ўлічвалася яго роля ў моўнай сістэме ўвогуле і ў структуры тэксту ў прыватнасці. Асобны матэрыял супадае з тым, што ёсць у асноўнай праграме. (Цалкам пазбегнуць дубліравання, напэўна, і немагчыма.) Гэта звычайна той матэрыял, які мае значэнне для забеспячэння ўсіх напрамкаў развіцця маўлення школьнікаў: засваенне літаратурных нормаў, узбагачэнне слоўніка¬вага запасу, развіццё граматычнага ладу мовы, развіццё звязнага (вуснага і пісьмовага) маўлення. Улічвалася і тое, што на ўроку звычайна не хапае часу, каб грунтоўна засвоіць такі матэрыял. На фа¬культатыўных занятках для гэтага ёсць лепшыя ўмовы. Факультатыў разлічаны на больш моцных вучняў, на занятках можна больш увагі аддаць кожнаму ўдзельніку, паслухаць іх выказванні. Можна шырэй выкарыстаць тэхнічныя сродкі для запісу выказванняў, што дазволіць зрабіць іх карэкцыю, а вучню – пачуць сябе «збоку» [10, c. 66].

Зместавую частку факультатыўных курсаў для V - ІX класа складаюць асноўныя тэарэтычныя звесткі пра культуру маўлення і выканальніцкае майстэрства, пра мастацка-эстэтычную спецыфіку твораў розных жанраў, прадугледжваецца таксама шэраг практычных заняткаў па выпрацоўцы ўменняў і навыкаў мастацкага расказвання (на матэрыяле асобных фальклорных і літаратурных тэкстаў).

Тэкст выступае і ў якасці сродку развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, забяспечвае ўмовы для фарміравання навыкаў ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (аўдзіраванне, гаварэнне, чытанне, пісьмо). Вучэбная дзейнасць ажыццяўляецца ў працэсе ўспрымання, асэнсавання і аналізу заключанай у тэксце інфармацыі. Адпаведна вялікае значэнне набывае не толькі пазнавальная функцыя тэкстаў на ўроку, але і выхаваўчая, і развіццёвая, г.зн. фарміраванне і ўзбагачэнне духоўнага свету вучня.

Тэкст разглядаецца ў аспекце лінгвакультуралагічнага падыходу, г.зн. не толькі як факт мовы, але і як факт культуры, бо тэкст з’яўляецца састаўной часткай культуры. Праз тэкст засвойваюцца новыя веды і каштоўнасці, матэрыяльная і духоўная культура свайго народа, асэнсоўваецца і ўдакладняецца ўласная маральная і эстэтычная пазіцыі.

Комплексны аналіз тэксту дазваляе сістэматызаваць веды вучняў як па арфаграфіі і пунктуацыі, так і практычна па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы (фанетыка, лексіка, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс). Па-другое, садзейнічае засваенню вучнямі маўленчых  паняццяў (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення). Па-трэцяе, выпрацоўвае ўменне бачыць моўнае майстэрства пісьменніка, выкарыстанне ім адзінак мовы розных узроўняў (фанетычнага, лексічнага, марфалагічнага, сінтаксічнага) з пэўнай камунікатыўнай задачай. Па-чацвёртае, уменне выказваць і аргументаваць сваю думку, сваё меркаванне пры аналізе тэксту спрыяе развіццю звязнага маўлення школьнікаў, развіццю ўменняў успрымаць і аналізаваць змест чужых выказванняў (пісьмовых тэкстаў), а таксама ствараць ўласныя выказванні ў вуснай і пісьмовай форме [7, c. 53].

Пры выкананні разнастайных відаў моўнага разбору ўзмацняецца іх практычная накіраванасць на авалоданне арфаграфічнай пісьменнасцю: аналізуючы фанетычны склад слова, вучань указвае магчымыя варыянты яго пераносу, называе арфаграмы, якія падпарадкоўваюцца фанетычнаму, марфалагічнаму прынцыпам правапісу; пры марфемным, словаўтваральным і марфалагічным разборы слоў тлумачацца асаблівасці іх напісання, абумоўленыя марфемнай будовай (напрыклад, пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны, перад літарамі е, ё, ю, я, і пішацца апостраф: без’языкі), словаўтварэннем (напрыклад, пішуцца праз злучок словы, утвораныя шляхам паўтору: ціха-ціха).

Праца па арфаграфіі праводзіцца паралельна з працай над тэкстам [у форме тлумачэння арфаграм, спісвання (выбарачнага, ускладненага і інш.), групоўкі прыкладаў на пэўныя правілы арфаграфіі і да т. п.].

Сістэматызацыя ведаў па арфаграфіі і ўдасканаленне на гэтай аснове адпаведных уменняў і навыкаў прадугледжвае выкарыстанне на факультатыўных занятках разнастайных метадаў і прыёмаў:

• арфаграфічны разбор слоў, які праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці:

1) запіс слова, абазначэнне націску, падкрэсліванне арфаграм;

2) вызначэнне тыпу арфаграмы (якому правілу падпарадкоўваецца);

3) фармулёўка правіла, падбор прыкладаў слоў на гэтае правіла;

4) указанне прынцыпу напісання;

• пабудова абагульняльных схем і складанне табліц (напрыклад, схема “Правапіс спалучэнняў зычных на стыку марфем”, табліца “Правапіс і вымаўленне звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных”);

• семантычны аналіз выказвання і пошук неабходных пісьмовых сродкаў для выражэння сэнсу (напрыклад, Белае возера – назва возера, Белы Двор – назва вёскі);

• праца з арфаграфічнымі слоўнікамі і даведнікамі;

• арфаграфічны аналіз структурна-семантычных схем слоў (або словаўтваральных мадэлей), які развівае здольнасць прадбачыць арфаграфічныя цяжкасці, абумоўленыя марфемнай будовай слова;

• пабудова алгарытмаў дзеянняў па размежаванні моўных з’яў (напрыклад, алгарытм “Мяккі знак у прыметніках перад суфіксам -ск-”) з наступным выкананнем практыкаванняў на іх аснове;

• выкананне тэставых заданняў па арфаграфіі і інш [1, c. 11].

У якасці самастойных і праверачных работ факультатываў прадугледжваюцца наступныя віды дзейнасці вучняў: канспектаванне тэарэтычных крыніц, падрыхтоўка дакладаў, паведамленняў, выкананне пісьмовых заданняў, назіранне над тэкстам, аналіз тэксту, выкананне тэставых заданняў, складанне ўласных тэкстаў з уключэннем пэўных сінтаксічных адзінак і пунктаграм, складанне віктарын і конкурсных заданняў, падрыхтоўка прэзентацый ці электроннага тэкставага дакумента. Вучням даецца магчымасць выбіраць віды вучэбнай дзейнасці: выкананне пісьмовай працы, складанне тэста, стварэнне віктарыны, конкурсных заданняў, напісанне рэферата, падрыхтоўка даклада, удзел у турніры знаўцаў беларускай мовы і інш.

Прыёмы і сродкі, якія можна выкарыстаць пры вывучэнні сінтаксічных тэм: арганізаваныя настаўнікам (шляхам пастаноўкі пытанняў і пазнавальных задач) назіранні над моўным матэрыялам; лінгвістычны эксперымент, што ў сваю чаргу абапіраецца на такія прыёмы, як супастаўленне, супрацьпастаўленне, суадносны аналіз, трансфармацыя і інш.; сінтаксічны разбор, які ажыццяўляецца з рознымі мэтамі і ў рознай форме (поўны, частковы; вусны, пісьмовы; слоўна выражаны ці прадстаўлены графічна); наглядныя дапаможнікі (схемы, табліцы, карціны), мультымедыйныя сродкі навучання [11, c. 26].

На факультатыўных занятках па сінтаксісе і пунктуацыі мэтазгодна выкарыстоўваць разнастайныя формы працы: семінары, практыкумы, дыктанты розных відаў (у тым ліку графічныя), вусныя і пісьмовыя паведамленні на лінгвістычныя тэмы, лінгвістычны эксперымент і інш.

.


2.2. Дыдактычны матэрыял для арганізацыі факультатываў у 10- 11 класах

Як адзначаецца у інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі "Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры у 2010 /11 навучаль-ным годзе" на кожным уроку беларускай мовы неабходна праводзіць арфаграфічныя хвілінкі, на якіх трэба знаёміць вучняў са зменамі у напісанні тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"[13]. У пераходны перыяд пры праверцы навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 г. (пяцьдзесят замест пяцьдзясят, кантрастны замест кантрасны, трыо замест трыа і да т. п.), выпраўляюцца, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваюцца. Для правядзення кантрольных дыктантаў, пераказаў рэкамендуецца падбіраць тэксты, дзе не вьгкарыстоўваюцца словы, у правапісе якіх адбыліся змены. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні Словы варта запісваць на дошцы, тлумачыць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Для правядзення факультатыўных заняткаў у пераходны перыяд Нацыянальным інстытутам адукацыі распрацаваны вучэбна-метадычныя комплексы ("Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы”), кожны з якіх уключае вучэбную праграму, дыдактычныя матэрыялы і метадычныя рэкамендацыі для. Факультатыўныя заняткі дапамогуць вучням у пераходны перыяд засвоіць тыя змены, якія адбыліся у беларускай арфаграфіі, і забяспечаць паспяховае вырашэнне праблемы фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці школьнікаў.

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў уключае тлумачальную запіску, у якой раскрьшае актуальнасць (абумоўленая найперш змяненнем і ўдакладненнем некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы, засвоеных вучнямі у папярэдніх класах), акрэсліваюцца мэта і заданы, метады і прыёмы работы. У праграме вызначаны змест навучання, раз-меркаваны па раздзелах і тэмах, колькасць гадзін на вывучэнне кожнага раздзела; указаны прагназуемыя вынікі; змешчаны спіс рэкамендаванай літаратуры.

Дапаможнік для вучняў уключае разнастайны дыдактычны (тэарэтычны і практычны) матэрыял, які забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці.

Фарміраванню правапісных уменняў і навыкаў вучняў спрыяюць практыкаванні, звязаныя з:

• размеркаваннем слоў па групах у адпаведнасці з прынцыпамі беларускай арфаграфіі;

• знаходжаннем у тэксце слоў, напісанне якіх адпавядае пэунаму правілу;

• спісваннем слоў, сказаў, тэкстаў з устаўкай прапушчаных літар і раскрыццём дужак;

• падборам беларускіх адпаведнікаў да слоў з рускай мовы;

• пошукам слоў, у якіх дапушчаны арфагра-фічныя памылкі;

• працай 3 арфаграфічнымі слоўнікамі;

• пісьмом па памяці;

• арфаграфічным аналізам слоў і інш [12, c. 68].

Замацаванне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, удасканаленне уменняў і навыкаў вучняў па арфаграфіі адбываюцца з апорай на веды па іншых раздзелах курса беларускай мовы:

  1.  фанетыцы і арфаэпіі (напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Правапіс і вымаўленне звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных" даецца заданне запісаць прыказкі ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі: Доброму го[с’ ]цю вароты самі ра[ш]чыняюцца; І печанае рэ[ц’]кі [з’]ясі, калі выгаладае[с’]я і інш.);
  2.  лексіцы [напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Правапіс літар у, ў прапануецца запісаць словы, якія адпавядаюць наступным лексічным значэнням: ‘'пышнае сцэнічнае відовішча з удзелам майстроў эстрады, цырка і інтш.’ шоу); ‘сукупнасць усіх відаў жывёл якой-небудзь тэрыторыі або пэўнага адрэзка часу, што гістарычна склалася за перыяд існавання Зямлі' (фауна) і інш.];
  3.  складзе слова і словаўтварэнні (напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Правапіс падоўжаных зычных" даецца заданне пісьмова растлумачыць па-ходжанне назваў вёсак, пра якія ідзе гаворка ў тэксце паводле В. Віткі: "У нас адно паселішча называецца Церасполле. Каб патрапіць у Церасполле, трэба перайсці цераз поле. Няцяжка здагадацца, як утварыліся назвы весак утварыліся назвы вёсак Заполле, Загор'е, Падлессе, Прылессе, Залужжа, Падлужжа, Зарэчча, Надрэчча, Прырэчча”).
  4.  марфалогіі (напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Правапіс мяккага знака і апострафа" прапануецца ад дзеясловаў забрудзіць, кінуць, сустрэць, глянуць і іншых утварыць і зашсаць формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу) і інш [12, c. 69].

3 мэтай развіцця маўленчых уменняў і навыкаў вучняў прадугледжаны заданні на ўспрыманне, разуменне, трансфармацыю, стварэнне і пісьмовае афармленне тэкстаў, напрыклад:

  1.  прачытаць тэкст "Жаночая мова паводле В. Мядзведзевай (тэкст прысвечаны беларускім ручнікам), растлумачыць сэнс загалоўка;
  2.  на аснове інфармацыі, прыведзенай у тэксце "Ліпавая Калода" паводле В. Лемцюговай (тэкст паведамляе пра паходжанне назвы вескі Ліпавая Колода), апісаць працэс вырабу борці, ужываючы дзеясловы загаднага ладу (узор: Для таго каб змайстраваць борць, выберыце старую тоўстую сасну, дуб або ліпу...);
  3.  напісаць сачыненне-мініяцюру на тэмы (тып маўлення - разважанне): "Даецца жыццё нам, каб радасць з адчаем вучыліся мы прыміраць" (Н. Мацяш); "Шкада, што казачныя славы мы хочам зберагчы на потым" (С. Законнікаў) і інш.;
  4.  перакласці тэкст з рускай мовы на беларускую і інш.

Значная частка дыдактычнага матэрыялу, прадстаўленага ў дапаможніку для вучняў, падаецца ў рубрыках "Правільнасць маўлення* "Мова і нацыянальная культура", "Назвы роднага краю" і інш. (V - IX класы); "Арфаграфія і лексікалогія" "Арфаграфія і фразеалогія" "Мова ў дыялогу культур" і інш. (X - XI класы).

У рубрыцы "Правільнасць маўлення", накіраванай на фарміраванне моўнай і камунікатыў-най кампетэнцый вучняў, тлумачацца значэнні слоў-паронімаў (ордэн - ордар, тэлевізарны -тэлевізійны, пясчаны - пясочны), прыставак дыс- і дэз-, першых частак складаных слоў радыё-і радые- і інш. Азнаямленне з рубрыкай спрыяе ўсведамленню вучнямі ролі арфаграфічнай нормы (дазваляе размяжоўваць сэнс аднолькавых або блізкіх па гучанні слоў і іх формаў).

Для засваення вучнямі арфаграфічных з'яў у кантэксце семантыкі слоў і фразеалагізмаў уводзяцца рубрыкі "Арфаграфія і лексікалогія" "Арфаграфія і фразеалогія". Напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Правапіс спалучэнняў галосных іё (ыё), ія (ыя), іе (ые), ео (еа), эо (эа) у іншамоўных словах" у рубрыцы "Арфаграфія і лексікалогія" даецца заданне запісаць словы з левага слупка, раскрываючы дужкі; указаць лічбу, пад якой тяумачыцца лексічнае эначэнне кожнага прыметніка ў правым.

Для замацавання ўмення правільна пісаць літары і, ы, й пасля прыставак у рубрыцы "Арфаграфія і фразеалогія" прапануецца запісаць фразеалагізмы, устаўляючы, дзе трэба, літары, і суаднесці фразеалагізмы з іх значэннямі.

На развіццё лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў накіраваны рубрыкі "Мова і нацыянальная культура", "Мова ў дыялогу культур", у якіх арфаграфічныя задачы вырашаюцца на аснове выкарыстання:

Культуразнаўчых тэкстаў, якія паведамляюць пра беларускія святы, звычаі, традыцыі, духоуныя і матэрыяльныя каштоўнасці, помнікі культуры, спецыфічныя рысы нацыянальнага характару, выдатных дзеячаў культуры і пад.; тлумачаць паходжанне і семантыку культурна афарбаваных моўных адзінак, раскрываюсь нацыянальную спецыфіку маўленчых паводзін і пад.;

Нацыянальна маркіравайых моўных адзінак: устойлівых параўнанняў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак і інш. У прыватнасці, з мэтай удасканалення ўменняў вучняў правільна пісаць словы з мяккім знакам і апострафам у рубрыцы "Мова у дыялогу культур" даецца заданне ўстанавіць адпаведнасць паміж рускімі і беларускімі прыказкамі, запісаць беларускія прыказкі, устаўляючы, дзе трэба, мяккі знак ці апостраф.

Падобныя заданні спрыяюць папаўненню слоўніка вучняў народнымі выслоўямі, фарміраванню ўяўлення пра адметнасць беларускай і рускай моўных карцін свету.

Рубрыка "Назвы роднага краю" ўзбагачае школьнікаў ведамі пра беларускую тагіаніміку, вывучэнне якой цесна звязана з матэрыяльнай і духоўнай культурай народа і таму патрабуе ўліку не толькі лінгвістычных, але і гістарычных, геаграфічных, прыродных, сацыяльна-эканамічньгх і іншых фактараў. Матэрыял, прадстаўлены ў названай рубрыцы, арганічна звязаны з тэмай заняткаў. Напрыклад, пры вывучэнні правапісу прыстаўных галосных і, а падаецца інфармацыя пра паходжанне тапонімаў Амшара, Аржаніца: "Назва Амшара паходзіць ад слова амшара (імшара) смохавае балота. На тэрыторыі Беларусі назвы з гэтай асновай сустракаюцца паўсюдна: лясы Амшар, Амшара, палі Амшарнікі, Амшарок, балоты Амшары, Амшарына" (паводде В. Лемцюговай); "Аржаніца - прыток Бярозаўкі -Заходняй Дзвіны. Назва паходзіць ад слова іржа, бо часам вада ў рацэ ржавая, у ей значныя сляды жалеза" (паводде У. Юрэвіча).

3 мэтай развіцця арфаграфічнай пільнасці вучняў прапануюцца тэксты для самадыктантаў (пераважна культуразнаўчага зместу: “Песняры” (V -IX класы), “Графіка Георгія Паплаўскага” (X - XI класы) і інш.), якія школьнікі спачатку запісваюць у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі, а потым выконваюць самаправерку.

Вывучэнне кожнай тэмы факультатыўных заняткаў у V - IX класах заканчваецца выкананнем тэставых заданняў закрытага (частка А) і адкрытага (частка В) тыпу, змешчаных у рубрыцы "Тэст для самаправеркі". У X - XI класах настаўнік таксама можа прапаноўваць вучням падобныя тэматычныя тэставыя заданні для аператыўнага ажыццяўлення кантролю за засваеннем матэрыялу.


2.3 Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка

Метадычны дапаможнік для настаўніка змяшчае прыкладнае тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу, рэкамендацыі па эфектыўнай арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў (вызначаюцца мэты заняткаў, формы, метады і прыёмы навучання і г. д.).

Для гэтага варта выкарыстаўваць падрыхтаваны ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” дапаможнік "Беларуская мова: дапаможнік длл падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання" Г. Валочкі, Я. Лаўрэля, С. Язерскай (Мінск, 2010), рэкамендаваны навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [3].

У дапаможніку для настаўніка акцэнтуецца ўвага на зменах, што адбыліся ў правапісе некаторых слоў. Напрыклад, да тэмы "Змякчальны мяккі знак як сродак абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага" прыводзіцца наступны каментарый: “Пры засваенні правапісу мяккага знака неабходна звярнуць увагу на ўдакладненне, якое ўніфікуе правапіс прьгметнікаў, утвораных ад назоўнікаў на -нь: мяккі знак не пішацца ў прыметніках, утвора¬ных ад кітайскіх назваў {чань-чунскі, цянь-шанскі, уханскі), якія раней пісаліся з мяккім знакам”.

Аўтары прапануюць разнастайныя метады і прыёмы вывучэння лінгвістычнай тэорыі:

• дапаўненне тэарэтычнага матэрыялу ўлас-нымі прыкладамі, што ілюструюць розныя па-лажэнні арфаграфічнага правіла;

• пісьмо па памяці слоў, якія прыводзяцца ў якасці прыкладаў у вучэбным тэксце;

• складанне схем, якія адлюстроўваюць правапіс слоў;

• складанне табліцы на аснове лінгвістычнай інфармацыі;

• падрыхтоўка вуснага лінгвістычнага паведамлення на аснове прапанаваных схем і інш.

Значную дапамогу ў падрыхтоўцы да заняткаў акажуць настаўніку змешчаныя ў метадычным дапаможніку:

• рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы вучняў. Так, пры вывучэнні тэмы "Правапіс вялікай і малой літар" можна прапанаваць вучням скласці тэксты для ўскладненага спісвання (з устаўкай прапушчаных літар, выбарам з дужак патрэбнай літары) пра славутых дзеячаў нацыянальнай гісторыі і культуры. Тут варта выкарыстаць энцыклапедычны даведнік "Асветнікі зямлі беларускай" (2001). Картка з тэкстам павінна складацца з дзвюх частак: 1) тэкст, які трэба спісаць, рашаючы арфаграфічныя заданы; 2) тэкст для самаправеркі.

• этымалагічныя даведкі (напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Правапіс галосных е, ё, я" настаўнік можа зацікавіць вучняў паведамленнем пра паходжанне слова апельсін: "Слова апепьсін запазьгчана з галандскай мовы, дзе апель - яблык, сіна - Кітай; літаральна апельсін - кітайскі яблык");

• культуразнаўчыя звесткі (так, пасля напісання вучнямі самадыктанта "Русальны тыдзень" настаўнік можа распавесці школьнікам пра святка-ванне Русальнага тыдня: "У народзе верылі, што на Русальным тыдні русалкі могуць зацягнуць людзей у свае ўладанні (таму у гэтыя дні забараня-лася купацца), а таксама могуць паспрыяць таму, каб на зямлю праліўся неабходны для палеткаў дождж. На працягу ўсяго Русальнага тыдня дзяўчаты плялі вянкі, якія надзявалі подчас свята, прысвечанага праводзінам русалок, варажылі на гэтых вянках. Не пачыналі ніякай новай работы, не аралі, не сеялі, не вілі вяроўкі, не ставілі плот" );

• дадатковыя заданні, якія спрыяюць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў (напрыклад, пасля спісвання вучнямі слоў з літарамі д і дз, т і ц настаўнік можа прапанаваць знайсці сярод запісаных слоў тыя, якія адпавядаюць наступным лексічным значэнням: “пясчаны пагорак, нанесены ветрам на марскім узбярэжжы'” (дзюна); “магутны электрычны асвятляльны прыбор, які выкарыс-тоўваецца пры кіназ дымках” (юпітар) і інш.).

• практычны матэрыял, накіраваны на засваенне тэарэтычнай інфармацыі прыведзенай у рубрыцы "Правільнасць маўлення" (так, пасля азнаямлення з тым, што ўжыванне зборных назоўнікаў (калоссе, карэнне і інш.) у форме множнага ліку (калош, карэнні і да т. п.) з яўляецца парушэннем літаратурнай нормы, вучням можна даць заданне выправіць граматычныя памылкі ў сказах: 1) Гарачыя каменні быт покрыты пылам.2) Хатка на дзіцячай пляцоўцы быпа зроблеь сасновых бярвенняў і інш.);

• узоры выканання некаторых задання}

• матэрыял для правядзення слоўнікавых дыктантаў і інш.Сістэма работы над развіццём звязнай і  правільнай беларускай мовы ўяўляе сабой мэтанакіраваны і актыўны працэс, дзе дамінуючым з'яўляецца той від дзейнасці, які лічыцца для дзяцей больш сацыяльна і асобасна запатрабаваным. У дадзеным выпадку такім відам будзе вуснае беларускае звязнае маўленне.

Такім чынам, прапанаваныя парады па развіццю беларускай мовы на факультатыўных занятках арыентаваны на задавальненне асабістых патрэб вучняў з мэтай найбольш паспяховай іх сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадства.


3. Формы і віды працы на занятках па факультатыву.

3.1 Развіцце цікавасці да беларускай мовы і культуры праз выкарыстанне тэкстаў нацыянальна-культурнага зместу

Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры.

Ва ўсіх цывілізаваных грамадствах адукацыя грунтуецца на нацыянальнакультурным падмурку. Гэта пацвярджаецца і Законам "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь", дзе ў якасці аднаго з асноўных прынцыпаў названа нацыянальна-культурная аснова. Навучальная парадыгма з апорай на этнакультуру, на фальклор як сродак адукацыі – унікальная справа.

Метадалагічнае абгрунтаванне неабходнасці пераводу беларускамоўнай адукацыі на асновы этнакультурнай ідэнтыфікацыі даў у сваіх працах прафесар В. У. Протчанка. У выніку шматгадовых даследаванняў доктар педагагічных навук В. У. Протчанка прыйшоў да надзвычай важнай для навукі і практыкі высновы: пабудова і станаўленне нацыянальнай школы патрабуюць адпаведнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў []. У сувязі з гэтым вучоны ўказвае, што "выкладчыку методыкі неабходна таксама клапаціцца аб тым, каб гады вучобы ў педагагічна арыентаванай установе сталі непарыўным мэтанакіраваным працэсам фарміравання асобы настаўніка, носьбіта новых ідэй, здольнага ўкараняць у практыку работы школы перспектыўныя метадычныя падыходы, лепшыя ўзоры прафесійнай дзейнасці, навучыць рэалізаваць сучасныя методыкі" [28, с. 43]. З улікам гэтага ў працэсе падрыхтоўкі будучых настаўнікаў важнае месца павінна заняць новая адукацыйная парадыгма, распрацаваная на аснове больш цеснай інтэграцыі існуючай філасофіі навучання і выхавання з этнакультурай.

Будучыя выхавацелі, настаўнікі павінны быць глыбока дасведчанымі ў пытаннях педагагічнай культуры свайго народа, умець на практыцы выкарыстоўваць народныя педагагічныя набыткі, якія вывераны жыццём і часам.

Ідэі народнай педагогікі прыцягальныя тым, што яны заснаваны не на абстрактных тэорыях, якіх так багата ў нашай педагагічнай навуцы і якія не знайшлі прымянення на практыцы, а на вопыце народа, у скарбніцы якога шмат паэзіі, мудрасці, геніяльнай прастаты. Стагоддзямі назапашаны народны вопыт выхавання можа даць настаўніку даволі выразнае ўяўленне аб іерархіі каштоўнасцей грамадства, рэкамендацыі па фарміраванні падрастаючага пакалення.

Беларуская народная мудрасць дапамагае настаўніку лепш зразумець змест маральнага выхавання, яго прынцыпы і метады, у аснове якіх ляжаць гуманістычныя ідэалы: вера ў магчымасць маральнага ўдасканалення чалавека, патрабаванне павагі да чалавека і стварэнне ўмоў, неабходных для развіцця асобы. Беларускі народ лічыць чалавечнасць галоўнай маральнай якасцю асобы, разглядае яе шырока, уключае ў паняцце чалавечнасці іншыя маральныя якасці – паважлівыя адносіны да людзей.

Для выпрацоўкі ў падрастаючага пакалення правільнай маральна-каштоўнаснай арыентацыі і выхавання гуманізму народ карыстаецца разнастайнымі сродкамі і метадамі. Найбольш дзейснае і эфектыўнае – асуджэнне бесчалавечнасці: "Чалавечына! Адна душа ў боце, другая ў жывоце, а трэцця па свеце ходзіць да людзей зводзіць", "На свет лепш не радзіцца, ніж ліхім чалавекам быць" [28, c. 43].

Не менш яскрава праяўляюцца каштоўнасныя арыентацыі народнай педагогікі ў справе патрыятычнага выхавання. У аснове патрыятычнага выхавання дзяцей – выхаванне любові да Радзімы, да роднай зямлі і дому, да прыроды, да маці. Прыклад і аўтарытэт бацькоў вяршэнствуюць у патрыятычным выхаванні.

Неад'емнай часткай і дзейсным сродкам патрыятычнага выхавання з'яўляюцца прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, казкі і песні.

Народны вопыт патрыятычнага выхавання можа быць карысным настаўніку і ў педагагічнай прафесійнай арыентацыі. Такім чынам, беларуская народная педагогіка ўключае ў сябе сістэму каштоўнасных паняццяў, уяўленняў, поглядаў, якія маюць шмат агульнага з агульначалавечымі каштоўнасцямі. Менавіта "этнапедагогіка дапамагае ўзняцца да вяршынь агульначалавечых маральна-духоўных каштоўнасцей, якія, у сваю чаргу, узялі ўсё лепшае з этнічных скарбніц кожнага народа [34, c. 15].

Таму толькі праз этнапедагогіку можна пракласці шлях да агульнапланетарнай педагагічнай культуры" [5, с. 12].

На занятках курса мэтазгодна выкарыстоўваць прыём канцэптуальнага аналізу слова, які ўключае тры кампаненты:

• раскрыццё лексічнага значэння слова з дапамогай лінгвістычных і энцыклапедычных слоўнікаў (слоўнікавы партрэт слова);

• раскрыццё дадатковага (канататыўнага) значэння слова, якое выяўляецца ў словазлучэнні і мікратэксце (кантэкстуальна-метафарычны партрэт слова);

• раскрыццё семантыкі слова на ўзроўні тэксту і ў дыялогу культур (слоўны партрэт канцэпту) [26, c. 48].

Асноўным напрамкам працы на занятках з’яўляецца лінгвакультуралагічны аналіз культуразнаўчых тэкстаў, накіраваны на “здабыванне з вобраза яго культурнай значнасці” (В.А. Маслава). Ён уключае выяўленне нацыянальна-культурнага кампанента сэнсу тэкстаў і аналіз іх моўнага афармлення.

У якасці наглядных дапаможнікаў настаўнік можа выкарыстаць багаты фота- і ілюстрацыйны матэрыял альбомаў “Вечназялёнае дрэва рамёстваў” Я. Сахуты (1997), “Беларускае народнае адзенне” М. Раманюка (1981), ілюстраваных выданняў “Мужчынскі касцюм на Беларусі” В.М. Бялявінай, Л.В. Ракавай (2007), “Беларускі народны касцюм” Л.І. Маленкі (2001), “Народная культура Беларусі” (2002), “Этнаграфія Беларусі” (1989), “Музыкальные инструменты мира” (2001), “Костюмы народов мира” Р. Хэральда (2002) і інш.

Творчыя заданні на аснове вывучэння твораў нац складаюцца як на аснове жыццёвага вопыту, так і на матэрыяле твораў нацыянальна-культурнага зместу. Галоўнае, каб гэтыя заданні будзілі фантазію вучняў, каб у іх з’яўлялася жаданне не толькі расказаць пра тое, што іх хвалюе, а расказаць надзвычай цікава і пераканальна.

Твор нацыянальна-культурнага зместу звычайна чытаецца настаўнікам, супольна аналізуецца, а потым вучні па чарзе, акрэсліўшы пэўныя выканальніцкія задачы, чытаюць тэкст цалкам (калі ён невялікі па аб’ёму) ці асобны ўрывак з яго. Пасля групавой работы вучні ўсе разам працуюць з цэлым невялікім тэкстам ці кожны выбірае сабе пэўны ўрывак (калі твор значнага памеру), і настаўнік дапамагае навучэнцам індывідуальна [20].

Нягледзячы на тое, што дамінуючай формай работы на занятках з’яўляецца франтальнае апытанне, настаўніку больш увагі варта надаваць індывідуальнай і групавой рабоце, у ходзе якой адбы¬ваецца самарэалізацыя вучня, павышаецца яго творчая актыўнасць, пазнавальныя здольнасці. Зразумела, што рэалізаваць пастаўленыя мэты магчыма толькі ў тым выпадку, калі засваенне матэрыялу будзе ажыццяўляцца на аснове праблемных пытанняў і заданняў: пазнавальна-пошукавых, пошукава-даследчых. Прычым гэта могуць быць групавыя і індывідуальныя праекты, якія дазваляюць выпрацаваць уменні і навыкі ў лінгвакультурнай адукацыі і самаадукацыі. Разам з традыцыйнымі творчымі праектамі (дакладамі, рэфератамі, газетамі і інш.) мэтазгодна выкарыстоўвацьтакія, як:

– вочныя і завочныя экскурсіі (афармленне буклетаў да іх);

– камп’ютэрныя часопісы;

– дыстанцыйны абмен інфармацыяй з вучнямі іншых школ, якія займаюцца праблемамі вывучэння тапаніміі і мікратапаніміі;

– даследаванні, заснаваныя на правядзенні параўнальнага аналізу тапонімаў розных рэгіёнаў Беларусі, беларускай і рускай анамастычнай лексікі і інш [22, c. 38].

Прычым для індывідуальнай работы можна прапанаваць напісанне даклада (рэферата), невялікае даследаванне і яго прэзентацыю; складанне тэстаў, заданняў, крыжаванак, віктарын і інш. Увага настаў¬ніка павінна быць звернута на ўменні вучняў абагульняць, параўноўваць, сістэматызаваць, якія шырока выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы выступленняў, рэалізацыі творчых заданняў і г. д. Для ажыццяў¬лення групавога праекта прапануюцца камп’ютэрныя праграмы, насценгазеты, фотастэнды, інтэрв’ю, апытанні, экскурсіі, сустрэчы з даследчыкамі, краязнаўцамі, складанне слоўнікаў і інш. Калектыўна ажыццяўляюцца такія праекты, як круглы стол, тэматычныя вечары, лінгвакультуралагічны марафон і інш [22, c. 39].

Падчас вывучэння твораў нацыянальна-культурнай тэматыкі вучні слухаюць паведамленні настаўніка, прымаюць удзел у практычных і семінарскіх занятках, рыхтуюць індывідуальныя, групавыя і калектыўныя праекты і прэзентуюць іх, рэцэнзуюць і ацэньваюць работы аднакласнікаў.

У аснову навучання пакладзены метады арганізацыі самастойнай работы школьнікаў, вынікі якой правяраюцца, аналізуюцца і абмяркоўваюцца на занятках. Плануючы працу на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій, настаўнік кіруецца роляй мультымедыйных сродкаў масавай камунікацыі ў актуалізацыі творчага патэнцыялу асобы, у рэалізацыі навучальнай, выхаваўчай і развіццёвай функцый. Аднак варта памятаць, што асоба фарміруецца толькі асобаю, соцыумам, уласнай жыццятворчасцю, што складнікамі развіцця асобы з’яўляецца валоданне рознымі спосабамі дзейнасці, і ў першую чаргу пошукавага характару.

Таму асноўнае месца ў сістэме развіцця цікавасці да беларускай мовы і культуры праз выкарыстанне тэкстаў нацыянальна-культурнага зместу займаюць творчыя пошукавыя заданні і праекты. Творчае мысленне актывізуе пазнавальную дзейнасць, робіць вучняў сааўтарамі новых ідэй. Праблемныя пытанні і заданні ствараюць творчы падыход, інтэлектуальнае і эмацыянальнае напружанне, актыўнасць на занятках. Падчас дыскусіі па тым ці іншым пытанні развіваецца маўленне школьнікаў, становіцца магчымым прызнанне іншых аргуметнаў і вывадаў, што адрозніваюцца ад уласных. Прэзентацыя ўласных праектаў (індывідуальных, групавых) дазволіць праявіць большую актыўнасць і самастойнасць, будзе садзейнічаць фарміраванню ўмення прапаноўваць шляхі вырашэння канкрэтна пастаўленай задачы, адстойваць уласную думку са спасылкамі на розныя крыніцы інфармацыі.

Сёння ўжо можна прыняць за аксіёму: нацыянальныя культурныя набыткі з'яўляюцца адной з аксіялагічных асноў павышэння цікавасці да беларускай мовы і культуры. Як слушна заўважае І. І. Сучкоў, "сапраўдны настаўнік звычайнай школы даўно зразумеў, што вытанчаная тэхналогія сучаснай вытворчасці, абвастрэнне экалагічных, міжнародных і рэгіянальных праблем патрабуюць не толькі багатага культурнага кругагляду, глыбокага ўкрапвання "законаў прыгажосці" ў кантэкст кожнай прафесіі, але і шырокай этнічнай свядомасці, трывалай этнаадукацыі кожнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнасці" [7, с. 53]. Такім чынам, карэннае паляпшэнне выніковасці работы, на нашу думку, бачыцца ў навукова абгрунтаваным выкарыстанні этнанацыянальных культурных традыцый для распрацоўкі канцэпцыі кіравання і арганізацыйных модулей упраўлення этнашколай.


3.2. Займальны матэрыял 

У сучаснай школе перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры пастаўлена найважнейшая задача: зрабіць працэс навучання цікавым і прадуктыўным, каб усе вучні былі далучаны да яго, каб не было абыякавых і каб кожны вучань адчуваў сваю паспяховасць, сваю інтэлектуальную здольнасць. Вырашаць гэтыя задачы дапамагаюць разнастайныя тэхналогіі навучання і выхавання. Калектыў настаўнікаў нашай школы зрабіў стаўку на асобасна-арыентаванае навучанне, партнёрсва і ўзаемадзеянне вучня і настаўніка. Дзейсным сродкам рашэння гэтай задачы выступае метад пректаў, які дэманструе на працягу многіх гадоў сваю эфектыўнасць. Паспяховасць рэалізацыі праектаў, на наш погляд, заключаецца ў нараджэнні ідэй, прапагандзе гэтых ідэй, прадстаўленні вучням  магчымасці самім прайсці шлях па стварэнні, рэалізацыі праекта і прэзентацыі яго вынікаў. Вучні школы маюць ужо пэўны вопыт у праектнай дзейнасці.

У сувязі з развіццём і ўдасканаленнем камп’ютарнай тэхнікі з дзевяностных гадоў мінулага стагоддзя прагрэсіўнаму настаўніцтву рэспублікі стаў вядомы і яшчэ адзін тэрмін – мультымедыа.

Мультымедыа – гэта аб’яднанне ў адным дакуменце гукавой, музычнай і відэаінфармацыі з мэтай імітацыі ўздзеяння рэальнага свету на органы пачуццяў.

Сапраўды, дзякуючы выкарыстанню такой камп’ютарнай тэхналогіі на сучасным уроку школьнік мае магчымасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна робіцца пры традыцыйным выкладанні

Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань у час самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа прыстасоўваць вывучаемы праграмны матэрыял да свайго ўласнага тэмпу працы, выбіраць пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дазваляе настаўніку з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыраваны падыход: вучні больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх унутраная матывацыя да пазнавання школьных прадметаў. Значна эканоміца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца крытычнае ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка.

З дапамогай камп’ютарнай графічнай праграмы Power Point настаўнік пры жаданні ўжо сёння можа сам стварыць і паказаць сваім вучням на экране зменныя слайды разнастайных схем, табліц, малюнкаў, фотаздымкаў, неабходнага тэксту, анімацыйныя фільмы, відэакліпы, паслухаць мелодыю як на ўроках мовы, так і літаратуры.

Перш чым уводзіць мультымедыйныя сродкі навучання ў навучальна-выхаваўчы працэс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры спачатку павінен выразна ўсвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на сучасным уроку: што ў выніку гэта дасць вучням, ды і самому педагогу.

Мультымедыйны ўрок – гэта таксама ўрок фарміравання новых ведаў, як і ўрок-семінар, урок-экскурсія, урок-даследаванне. Праводзіць яго можна ў звычайным класе, які абсталяваны адным камплектам апаратных сродкаў.

Існуе шмат рэсурсы беларуска-рускамоўных сайтаў, якія можна часткова ці поўнасцю выкарыстаць для стварэння ўласнай прэзентацыі новай тэмы:

  1.  http: //natlib.org.by (сайт Нацыянальнай бібліятэкі),
  2.  www.kniha.by.ru (творы мастацкай літаратуры),
  3.  http: //literaturа.at.tut.by (партал беларускай літаратуры),
  4.  www.lim.by (газета “Літаратура і мастацтва”),
  5.  www.dziejaslou.by (часопіс “Дзеяслоў”),
  6.  http: //starbel.narod.ru (гісторыя Беларусі ІХ-ХVIII стагоддзяў),
  7.  www.znyata.com (галоўны беларускі фотапартал),
  8.  www.apx-by.info (архітэктура Беларусі),
  9.  http: //globus.tut.by (помнікі архітэктуры Беларусі),
  10.  www.krayavid.znyata.com (маладзёжнае фота),
  11.  www.arthistory.ru (гісторыя сусветнага мастацтва),
  12.  www.kupala-theatre.by (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы),
  13.  http: //rtbd.of.by (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі),
  14.  http: //museum.bsu.by (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь),
  15.  www.wallpapers.km.ru (разнастайныя тэматычныя фотаздымкі),
  16.  http: //pogudo.bas-net.by (Літаратурны музей М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа),
  17.  www.bykau.by.ru (Васіль Быкаў),
  18.  www.pesniary.com (ансамбль “Песняры”),
  19.  www.palac.org (група “Палац”),
  20.  www.troitsa.net (група “Троіца”)
  21.  http: //bogdanovich149.narod.ru (Максім Багдановіч),
  22.  http: //uladzimir-karatkevich.iatp.by (Уладзімір Караткевіч),
  23.  www.brest.by (Брэсцкая крэпасць-герой) і інш.

З гэтых сайтаў педагог можа ўзяць для мультымедыа-ўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі і мелодыі. Самастойна створаныя настаўнікам-славеснікам інфармацыйныя і адукацыйныя праграмы могуць быць выкарыстаны на занятках франтальнага, групавога і індывідуальнага навучання ў адукацыйнай установе, а таксама і для самастойнай працы вучняў дома [12, c. 70].

У час праектавання мультымедыа-ўрока рэкамендуецца ўлічваць і выконваць некаторыя санітарна-гігіенічныя правілы і патрабаванні. Для вучняў пятых-сёмых класаў можна адвесці да дваццаці хвілін, для восьмых-дзевятых класаў – да двадцаці пяці, для старшакласнікаў – да трыццаці. З мэтай зніжэння стамляльнасці падлеткаў прапануем работу за камп’ютарам чаргаваць з работай за дадатковым сталом: спалучаць прагляд прэзентацыйнага матэрыялу на маніторы ці экране з выкананнем разнастайных трэніровачна-карэкцыйных практыкаванняў і заданняў.


3.3. Творчыя заданні.

У педагагічнай псіхалогіі і дыдактыцы складваюцца розныя шляхі вырашэння пытання аб тым, як трэба весці развіццёвае навучанне. Аднак большасцю вучоных (В. В. Давыдаў, З. І. Калмыкова, Т. М. Савельева, Д. Б. Эльконін і інш.) прызнаецца той факт, што паспяховасць навучання і вельмі высокі ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў забяспечваецца ў асноўным зместам навучання, удасканаленнем методыкі, майстэрствам настаўніка. Але нельга думаць, што ўсё залежыць толькі ад гэтага. Поспех залежыць ад унутраных умоў – індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей вучня. Па гэтай прычыне сёння на першае месца выходзіць праблема ўкаранення эфектыўных адукацыйных тэхналогій, галоўная задача якіх – не толькі вучыць школьнікаў, але і навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу.

У залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучнёўскай аўдыторыі могуць пераносіцца тэматычныя акцэнты, змяняцца колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы.

Для фарміравання крэатыўнай асобы і развіцця творчага патэнцыялу асобы мэтазгодна выбіраць заданні, накіраваныя на:

• стымуляванне вобразнага мыслення, эмацыйна-вобразнай інтуіцыі,  уяўлення;

• выпрацоўку патрэбнасці і ўмення знаходзіць ўласную інтэрпрэтацыю выконваемага задання;

• выкарыстанне актыўных форм арганізацыі крэатыўнай (творчай) дзейнасці, гульнёвых творчых сітуацый;

• развіццё фантазіі і ініцыятыўнасці, вынаходлівасці, здольнасці да генерацыі ідэй і г. д.

Такім чынам, асноўныя прынцыпы і мэты, якія ставіць перад сабой настаўнік (а гэта, па-першае, стварэнне атмасферы супрацоўніцтва, псіхалагічнага камфорту, па-другое, павышэнне ўзроўню камунікатыўнай культуры вучняў, па-трэцяе, стварэнне ўмоў для свабоднага выбару віду дзейнасці і спосабу прадстаўлення вынікаў работы), павінны садзейнічаць здзяйсненню развіццёвага навучання [34, c. 17].

У сучаснай дыдактыцы пашырана інтэрактыўнае навучанне, якое разглядаецца як навучанне ў дыялагічным узаемадзеянні (inter – ‘узаемны’, act – ‘дзейнічаць’); такая адукацыйная сітуацыя спрыяе развіццю дыялагічных уменняў, неабходных для развіцця і фарміравання моўнай асобы і асобы ў цэлым. Але ўменню будаваць дыялог трэба вучыць, трэба вучыць тэхніцы дыялогу, каб яна, трывала засвоеная, ператварылася ў майстэрства, што магчыма ажыццяўляць мэтанакіравана на занятках па рыторыцы, а таксама на ўроках па развіцці маўлення, у межах спецкурсаў і курсаў па выбару.

Прафесар В. У. Протчанка падкрэсліваў неабходнасць забеспячэння прадуктыўнага характару маўленчай камунікацыі [2, с. 90], і сярод важнейшых дыялагічных уменняў неабходна фарміраваць і развіваць у школьнікаў, на наш погляд, наступныя:

  1.  аналізаваць камунікатыўную сітуацыю (знешнія і ўнутраныя ўмовы камунікацыі, камунікатыўную ўстаноўку, ролевую ўстаноўку: пастаянную – у выпадку сацыяльнай ролі – і афіцыйную – у выпадку дзелавой ролі);
  2.  усведамляць камунікатыўную пазіцыю, сваё "я" (аўтар выказвання, слухач, інтэрпрэтатар, крытык, апанент, аднадумца і інш.);
  3.  прагназіраваць развіццё камунікатыўнай сітуацыі (стратэгічнае і тактычнае планаванне);
  4.  трымацца маўленчага этыкету;
  5.  быць ветлівым камунікантам (дэманстраваць увагу і павагу да суразмоўцы, зацікаўленасць);
  6.  улічваць узровень успрымання камуніканта, яго інтарэсы, матывы і інш. (настройка на камуніканта);
  7.  прытрымлівацца прынцыпаў бесканфліктнай камунікацыі;
  8.  фармуліраваць і задаваць пытанні;
  9.  адказваць на пытанні, у тым ліку правакацыйныя і прагматычна некарэктныя;
  10.  выражаць свае адносіны да пазіцыі суразмоўцы ў форме згоды, пярэчання, сумнення і інш.;
  11.  аргументаваць сваю пазіцыю (знаходзіць аргументы, дастатковыя для абаснавання тэзіса, размяшчаць іх у адпаведным парадку, улічваць правілы дэманстрацыі);
  12.  будаваць і афармляць выказванні, якія адпавядаюць пэўным мадэлям маўленчых дзеянняў (дапушчэнне, сцвярджэнне, перакананне, абвяржэнне, абаснаванне, аргументацыя, ацэнка, выснова і інш.), валодаць этыкетна-маўленчымі формуламі, суадноснымі з дадзенымі дзеяннямі;
  13.  слухаць суразмоўцу (аналізаваць змест выказвання; бачыць адрозненні ў інфармацыі, атрыманай з іншых крыніц; адрозніваць сапраўдныя і несапраўдныя выказванні; размяжоўваць матывы суразмоўцы ад зместу выказвання; чытаць невербальную інфармацыю (жэсты, міміку, позу, інтанацыю) і інш.);
  14.  ацэньваць дарэчнасць і недарэчнасць камунікатыўных дзеянняў у сітуацыі дыялога;
  15.  абагульняць інфармацыю і падводзіць вынікі абмеркаванню [28, c. 41].

Як бачым, большасць з прыведзеных уменняў мае сінтэтычную прыроду: для іх фарміравання неабходны веды па псіхалогіі, псіхалінгвістыцы, логіцы, этыцы і інш.

Напрыклад, дыскусія, круглы стол, прэс-канферэнцыя, інтэрв’ю, аналіз уласнай і чужой камунікатыўнай дзейнасці выкарыстоўваюцца, з аднаго боку, як формы навучання (зместам у данным выпадку могуць быць веды па рыторыцы і іншым гуманітарным дысцыплінам), з другога боку, планаванне і ажыццяўленне дадзеных камунікатыўных актаў і падзей на аснове сфарміраваных аперацыянальных комплексаў з’яўляецца звышзадачай, вынікам заняткаў па рыторыцы і развіццю звязнага маўлення.

У фарміраванні і развіцці творчага патанцыялу вучняў эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя актыўныя метады і формы навучання:

  1.  Метад ролевай гульні, які рэалізуецца ў шматлікіх формах: стварэнне стэрэатыпных камунікатыўных сітуацый з розна- або адноўзроўневым становішчам камунікантаў (начальнік – падначалены, бацькі – дзеці, настаўнік – вучань, сэрвісны работнік – спажывец, чыноўнік – юрыдычная асоба, чыноўнік – фізічная асоба і г. д.); прэс-канферэнцыі з удзелам апанентаў, дылетантаў, аднадумцаў (зместам з’яўляецца матэрыял вывучанай тэмы), інтэрв’ю. Цікавым для вучняў відам ролевай гульні з’яўляецца дзелавая гульня у наступных формах: тэлефонныя і візуальныя перамовы; прэзентацыі (фізічнай асобы, юрыдычная асобы, самапрэзентацыі); розныя віды размовы (з калегамі і партнёрамі, кліентамі, канкурэнтамі. У цэнтры ўвагі тут канструктыўныя стылі дзелавой камунікацыі і камунікатыўныя прыёмы, прынцыповыя па сутнасці і прынцыповыя па форме. Адзначым, што пры правядзенні ролевай гульні неабходна аналізаваць з вучнямі наступныя значымыя кампаненты камунікатыўнай сітуацыі: а) камунікатыўную ўстаноўку, б) ролевую ўстаноўку, в) дарэчнасць тых або іншых камунікатыўна-маўленчых формул [30, с. 43].
  2.  Метад калектыўнага абмеркавання і яго формы: круглы стол (мэта – выпрацоўка новых пагадненняў), "мазгавы" штурм (мэта – выпрацоўка новых ідэй), каманднае абмеркаванне (замацаванне тэзісаў каманд-удзельніц).
  3.  Метад рашэння камунікатыўных задач рознага ўзроўню складанасці: тэкставыя заданні (дапоўніць, прадоўжыць, аднавіць, стварыць тэкст, складанне дэнататнага графа і інш.); задачы, звязаныя з выпрацоўкай стратэгіі і тактыкі паводзін ў акрэсленай камунікатыўнай сітуацыі (дадзена апісанне сітуацыі, вызначана мэта камуніканта, неабходна паказаць шляхі, спосабы і сродкі яе дасягнення); заданні, звязаныя з удасканальваннем аргументацыйных уменняў і інш.
  4.  Метад аналіза камунікатыўнай дзейнасці (у тым ліку і ўласнай) з дапамогай аудыё- і відэаматэрыялаў. Можна выкарыстаць наступны план комплекснага камунікатыўнага аналізу [30, с. 45]:

Выкананне камунікатыўных задач (практыкаванняў), тэставых заданняў, правядзенне гульні ў сучаснай дыдактыцы ўсё часцей называецца трэнінгам. Камунікатыўныя трэнінгі звычайна праводзяцца у малых групах з мэтай замацавання тэарэтычных звестак і фарміравання неабходных для дыялагічнага ўзаемадзеяння мысліцельных і маўленчых уменняў..

Асновай творчай дзеяння на уроку з’яўляецца стымуляцыя творчай сітуацыі. Адзін з дзейсных спосабаў навучання – стварэнне ўмоў, якія не супярэчаць, а адпавядаюць запатрабаванням школьніка. Вельмі важна пры арганізацыі навучальнага працэсу, па-першае, паклапаціцца аб матывацыі камунікатыўнай дзейнасці школьнікаў, па-другое, фарміраваць у вучня станоўчае адчуванне сваёй асобы, г. зн. падтрымліваць яго пачуццё самакаштоўнасці, па-трэцяе, стварыць станоўчую эмацыянальную атмасферу на ўроку, у тым ліку пры аналізе памылак, бо "памылка" – гэта крок на шляху да поспеху.


Заключэнне.

У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы. Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару (прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.). Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала неабходнасць падрыхтоўкі новых форм працы. Стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў з’яўляецца адной з важных стратэгічных задач па развіцці моўнай адукацыі, яе удасканалення.

Пытанне аб беларускім правапісе актуалізавалася ўжо тады, калі дзяржавы выйшлі з Савецкага Саюза. У 1992 годзе праводзілася навуковая канферэнцыя па беларускім правапісе, а пасля 1993—1994 гадоў працавала дзяржаўная камісія па дасканаленню правапісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У 1997 годзе пад навуковым кіраўніцтвам акадэміка А. І. Падлужнага працавала група вядомых вучоных, якая падрыхтавала новы праект беларускага правапісу. Ён абмяркоўваўся на кафедрах універсітэтаў. Пасля смерці акадэміка ў канцы 2005 года дакумент трапіў у Міністэрства адукацыі, была створана рабочая група па яго дапрацоўцы. З’явілася новая рэдакцыя «беларускага правапісу», зацверджаная законам. Такім чынам падкрэсліваецца дзяржаўны статус беларускай мовы. Яна для беларусаў павінна стаць прыярытэтнай.

Па новай рэдакцыі выдадзеныя некалькі кніг: «Беларуская арфаграфія: апавяданні гісторыі», «Беларускі правапіс у апорных схемах», ёсць новы арфаграфічны слоўнік пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца, з’явіўся руска-беларускі слоўнік для школьнікаў (аўтары Т. М. Трухан, В. М. Нікалаева), яшчэ шэраг падручнікаў. Але самае галоўнае, што газеты і часопісы з 2008 года на сваіх старонках вядуць спецыяльныя рубрыкі, якія знаёмяць чытачоў з Законам «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Гэта рубрыка «Пішам па-беларуску» у «Народнай газеце», у «Настаўніцкай газеце» — «Урок беларускага правапісу ад Віктара Іўчанкава», ёсць такія рубрыкі ў «Пралесцы», у «Родным слове» і інш. Работа вядзецца на ўсіх узроўнях адукацыі. Акрамя таго ўжо тры гады ў Інстытуце журналістыкі БДУ праводзіцца аўтарскі семінар «Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць, перспектывы». З 1 верасня 2010 года беларускі правапіс спакойна, рахмана ўваходзіць у жыццё беларусаў.

Змены ў беларускім правапісе — пакуль складаны для школьнікаў працэс асэнсавання рэчаіснасці. Калі, напрыклад, пяцікласнікі ўспрымаюць іх нармальна, то для старэйшых класаў гэта цяжка, таму што на працягу дзевяці гадоў яны вучаць адно, а тут раптам за год ці два трэба прыстасавацца да крыху іншага маўлення і правапісу. Для таго, каб хутчэй засвоіць Закон «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», кожны ўрок у школе пачынаецца з арфаграфічных хвілінак. У гэтай сітуацыі на дапмогу вучням і настаўнікам прыходзяць факультатывы, дзе складаюцца схемы да змяненняў і пасля.

На працягу ўсяго навучання беларускай мове (V - XI класы) у агульнаадукацыйных устаноў, і новах з беларускай і рускай мовамі навучання прадугледжваюцца факультатыўныя заняткі, якія з'яўляюцца формай арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў і накіраваны перш за ўсё на адпрацоўку спосабаў дзейнасці, неабходных для асэнсавання законаў і фактаў мовы; фарміраванне вопыту творчай дзейнасці, а так-сама на развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей, фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці.

Асноўная мэта навучання беларускай мове: сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне; навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў. У адпаведнасці з гэтым працэс развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы павінен быць узаемазвязаным і садзейнічаць рэалізацыі наступных напрамкаў: моўнага (засваенне сістэмы мовы, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы), маўленчага (валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах, у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо), камунікатыўнага (валоданне культурай маўлення, правіламі маўленчых зносін, уменне ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў), лінгвакультуралагічнага (усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні; валоданне мовай як сістэмай захавання і перадачы каштоўнасцей культуры, здольнасць карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін), развіццёвага (развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў).

Мэта факультатыўных заняткаў, у першую чаргу, развіццёвая, паколькі гэтыя заняткі дазваляюць павысіць ступень асэнсаванасці і ўспрымання вучнямі моўнай і маўленчай тэорыі ў межах базавай праграмы, актуалізаваць набытыя на уроках беларускай мовы ўменні і навыкі, у тым ліку навыкі практычнай маўленчай дзейнасці [13].

На працягу ўсяго навучання беларускай мове (VXI класы) у агульнаадукацыйных установах прадугледжваюцца факультатыўныя заняткі, накіраваныя перш за ўсё на адпрацоўку спосабаў дзейнасці, неабходных для асэнсавання законаў і фактаў мовы; фарміраванне вопыту творчай дзейнасці, а таксама на развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей, фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове, распрацаваныя ў лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі для V - XI класаў, носяць сістэмны характар і захоўваюць на працягу ўсяго працэсу навучан-ня пераемнасць з асноўным зместам вучэбнай праграмы па беларускай мове (V - XI класы) [13].

Акрамя скразных факультатыўных заняткаў, матэрыял якіх звязаны з тымі раздзеламі і тэмамі, што вывучаюцца ў пэўным класе, прапануюцца факультатыўныя заняткі маўленча-камунікатыўнага, развіццёвага (агульнакультурнага) і ўводнага напрамкаў [“Пішам сачыненні”, “Стылістыка тэксту”, “Комплексны аналіз тэксту”, “Майстэрства пераказу”, “Майстэрства перакладу”, “Мой родны кут… (краязнаўства)”, “Беларуская тапаніміка”, “Беларуская антрапаніміка”, “Мова і культура”, “Асновы журналістыкі” і інш.] [25].

Факультатыўныя заняткі выконваюць наступныя функцыі:

  1.  навучальную (садзейнічаюць удасканаленню вучэбна-моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў, фарміраванню навыкаў самастойнай і даследчай працы);
  2.  дыягнастычную (дазваляюць ацаніць ступень засваення моўнага і маўленчага матэрыялу, сфарміраванасць арфаграфічных, пунктуацыйных і камунікатыўных уменняў і навыкаў);
  3.  развіццёвую (садзейнічаюць развіццю пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей і маральных якасцей вучняў);
  4.  стымулявальную (развіваюць патрэбу ў самой адукацыі).

Асаблівасцю факультатыўных заняткаў з'яўляецца, з аднаго боку, захаванне пераемнасці з дзеючай вучэбнай праграмай па беларускай мо¬ве для V - XI класаў і звязанасць з тым матэрыялам, што вывучаецца ў пэўным класс, з другога боку спалучэнне глыбіні і навуковасці зместу, займальнай формай яго падачы.

Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове прапануюцца зацверджаныя навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вучэбна-метадычныя комплексы, кожны з якіх складаецца з трох кампанентаў: вучэбнай праграмы, дыдактычных матэрыяпаў (дапаможніка для вучняў), метадычных рэкамендацый (дапаможніка для настаўнікаў).

Прыведзеныя вышэй факультатыўныя заняткі маюць тэарэтыка-практычны характар. Яны накіраваны на духоўнае і эстэтычнае развіццё вучняў, іх моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый. Таму мэтазгодна выкарыстанне такіх формаў заняткаў, на якіх будзе стварацца творчая атмасфера супрацоўніцтва, сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў.

Такім чынам, прапанаваныя курсы маюць на мэце сістэматызацыю і ўдасканаленне звестак па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы на комплекснай аснове (моўная, камунікатыўная, лінгвакультуралагічная кампетэнцыя).


Спіс літаратуры

  1.  Бадзевіч, З. І.  Вывучаем новую рэдакцыю правілаў беларускага правапісу / З. І. Бадзевіч // Репетитор. – 2010. – № 4. – С. 10-14.
  2.  Буряк, І., Валочка, Г. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для XI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / І. Буряк, Г. Валочка // Роднае слова - 2010 - № 7.  – С. 3-5.
  3.  Г. Валочкі, Я. Лаўрэля, С. Язерскай "Беларуская мова: дапаможнік длл падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання" (Мінск, 2010),
  4.  Валочка, Г.,  Зелянко, В. Вывучаем беларускі правапіс: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V – IX класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання  / Г. Валочка, В. Зелянко // Роднае слова - 2010 - № 7. – С. 19-24.
  5.  Валочка, Г.,  Зелянко, В. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для X – ХІ класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання  / Г. Валочка, В. Зелянко // Роднае слова - 2010 - № 7. – С. 15-19.
  6.  Валочка, Г., Язерская, С. Слова ў тэксце: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання  / Г. Валочка, С. Язерская // Роднае слова - 2010 - № 7. – С. 9-14.
  7.  Валочка, Г.  Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў па беларускай мове   / Г. Валочка, С. Язерская // Роднае слова - 2010 - № 7. – С. 53- 56.
  8.  Гамеза, Л.. Грані слова: ад гука да сказа: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання  // Роднае слова - 2010 - № 7. – С. 5-9.
  9.  Гамеза, Л. М. Вывучэнне раздзела “Словаўтварэнне” ў функцыянальна-семантычным аспекце / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 65 – 67.
  10.  Гамеза, Л. М. Вывучэнне фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 63 – 66.
  11.  Дзятко, Д. Беларускі правапіс і граматыка : Тэорыя і заданні для школьнікаў / Д. Дзятко, Н. Радзіваноўская, В. Урбан // Роднае слова. – 2010. – № 5. – С. 26-29.
  12.  Зелянко, В. Як “перажыць” пераходны перыяд: Факультатыўныя заняткі “Вывучаем беларускі правапіс”, “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы” / В. Зелянко // Роднае слова. – 2010. – № 7. – С. 68-71.
  13.  Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры у 2011 /12 навучаль-ным годзе» // Адукацыйны партал. Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь – Рэжым доступа: http://www.adu.by/modules.php?name=News&file=categories&op=newindex&catid=102 – Дата доступа: 04.02.2012. 
  14.  Іўчанкаў, В. І.  Пра змены ў беларускім правапісе / В. І. Іўчанкаў // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 1. – С. 21- 26.
  15.  Іўчанкаў, В. І. Беларуская арфаграфія : Апавяданні і гісторыі / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Пачатковая школа, 2010. – 219 с.
  16.  Іўчанкаў, В. І. Беларускі правапіс у апорных схемах : Паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Пачатковая школа, 2010.
  17.  Іўчанкаў, В. І. Сучасны беларускі правапіс : семінар-практыкум / В. І. Іўчанкаў // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 11 – С. 25-27; 2010. – №2 – С. 20-23, №.4 – С. 24-26.
  18.  Красней, В. П. Стылістычныя рэсурсы лексікі / В. П. Красней // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 11. – С. 27 – 28; № 12. – С. 37 – 40.
  19.  Красней, В.П. Беларуская мова: поўны школьны курс: тэорыя: дапаможнік для вучняў старшых класаў агульнаадукацыйных устаноў / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мінск: Аверсэв, 2007. – 382 с.
  20.  Лукашанец, А. Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу / А. Лукашанец, Л. Кунцэвіч, І. Кандраценя // Роднае слова. – 2009. – №№ 1 – 12; 2010. – №№ 1 – 4.
  21.  Ляшчынская, В. А. Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы : дапам. для настаўніка / В. А. Ляшчынская, А. А. Станкевіч. – Мінск : Нар. асвета, 1984. – 160 с.
  22.  Мартынкевіч, С. Камунікатыўная кампетэнцыя: Сутнасць паняцця і прынцыпы адбору зместу яе фарміравання / С. Мартынкевіч // Роднае слова. – 2011 - № 3. – С. 38-41.
  23.  Новік М., Бут-Гусаім С., Касцючык В. Складаны сказ без складанасці: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для IХ класа па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання  / М. Новік, С. Бут-Гусаім, В. Касцючык // Роднае слова. – 2011 - № 10. – С.54 – 58.
  24.  Пальчик, Г.В. Организационно-теоретические основания разработки вариативного компонента содержания общего среднего образования / Г.В. Пальчик // Кіраванне ў адукацыі. – 2006. – № 7. – С. 3-10.
  25.  Праграмы факультатыўных заняткаў па беларускай мове  // Адукацыйны партал. Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь – Рэжым доступа: http://www.adu.by/modules.php?name=News&file=categories&op=newindex&catid=102&pagenum=2– Дата доступа: 04.02.2012.
  26.  Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу складанага сказа ў 9 класе. 2-е выд., дапрац. / В.У.  Протчанка– Мінск: НІА , 2004. – 198 с.
  27.  Протчанка, В.У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні  сінтаксісу беларускай мовы: Вучэб.дапам. – Мінск: Навука, 1987. – 274 с.
  28.  Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. - С. 43 – 44.
  29.  Протчанка, В. У. Арфаграфія – важны кампанент у сістэме работы па развіцці мовы / В. У. Протчанка // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1998. – № 4. – С. 14 – 22.
  30.  Раманцэвіч, В. Слоўнікавыя практыкаванні як сродак навучання роднай мове : новая рэдакцыя правіл беларускага правапісу / В. Раманцэвіч, М. Прыгодзіч // Роднае слова. – 2010. –№ 4 – С. 43-46, №6 – С. 39 - 42.
  31.  Савіцкая, І. Беларускі правапіс : Дыдактычны матэрыял / І. Савіцкая // Роднае слова. – 2010. – № 6. – С. 58 – 62.
  32.  Саматыя, І. Гэты няпросты просты сказ: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання  / І. Саматыя// Роднае слова. – 2010. – № 7. – С. 24-27.
  33.  Яленскі, М. Г.  Мова ў сістэме адукацыі  / М. Г. Яленскі // Роднае слова. – 2002. - № 3. – С. 3 – 6.
  34.  Яленскі, М. Г. Лінвадыдактычная тэхналогія актыўнага пазнавальнага і маўленчага развіцця вучняў / М. Г. Яленскі // Образовательные технологии в современной школе: Материалы респ. науч.-практ. конф., 31 октября 2003 г. -  Мінск: НИО, 2004. – С. 7 – 21.

 

Другие работы

11764. ЗАЩИТА ОТ ЗАМЫКАНИЙ НА ЗЕМЛЮ В СЕТИ С БОЛЬШИМ ТОКОМ ЗАМЫКАНИЯ НА ЗЕМЛЮ (СЕТИ 110 КВ И ВЫШЕ) 32.36 KB
  Поэтому была разработана особая защита от однофазных замыканий, которая получила название защиты нулевой последовательности. Она выполняется в виде токовой максимальной защиты и токовой отсечки, реагирующих на основной признак короткого замыкания на землю – ток нулевой последовательности. Лист 19 ФИЛЬТР ТОКА НУЛЕВОЙ ПОСЛЕДОВАТЕЛЬНОСТИ Токовый орган токовой защиты нулевой последовательности подключается к фильтру тока нулевой последовательности. Это позволяет добиться более высокой чувствительности защиты по сравнению с токовыми защитами,...
11765. ПРОДОЛЬНАЯ ДИФФЕРЕНЦИАЛЬНАЯ ЗАЩИТА 172.54 KB
  Поэтому релейная защита в указанных сетях должна быть в первую очередь быстродействующей, то есть работать без выдержки времени. Продольная дифференциальная защита является защитой с абсолютной селективностью не реагирует на внешние КЗ, токи нагрузки, качания, и за счёт этого она может действовать без выдержки времени и иметь высокую чувствительность. Поскольку защита должна работать без выдержки времени, то необходимо принять в расчёт и переходные токи.
11766. ДИСТАНЦИОННАЯ ЗАЩИТА 28.7 KB
  Необходимо применение быстродействующей селективной защиты, обладающей высокой чувствительностью в сетях любой конфигурации. Выдержка времени дистанционной защиты зависит от удалённости места КЗ.1) Основным органом дистанционной защиты является измерительный дистанционный орган, определяющий удалённость КЗ.2 – Трёхступенчатая дистанционная защита Для обеспечения селективности дистанционные защиты в сетях сложной конфигурации выполняются направленными и действуют только при направлении мощности КЗ в линию.
11767. ЗАЩИТА ГЕНЕРАТОРОВ 27.98 KB
  Защита должна действовать на отключение. Ток до 5 А считается безопасным и защита должна действовать на сигнал, при токах более 5 А – на отключение. Защита должна действовать на отключение.
11768. ДИФРАКЦИЯ СВЕТА 415.17 KB
  ЗОНЫ ФРЕНЕЛЯ Вычисления по формуле. Воспользовавшись этим, разобьем изображенную на рисунке волновую поверхность на кольцевые зоны, построенные так, что расстояния от краев каждой зоны до точки Р отличается на λ 2 (λ — длина волны в той среде, в которой распространяется волна). Обладающие таким свойством зоны носят название зон Френеля.4 видно, что расстояние bmот внешнего края m-й зоны до точки Р равно: (b — расстояние от вершины волновой поверхности О до точки Р).
11769. ТЕПЛОВОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ 294.5 KB
  Тепловое излучение и люминесценция Излучение телами электромагнитных волн (свечение тел) может осуществляться за счет различных видов энергии. Свечение, возникающее в газах и твердых телах под воздействием электрического поля, называется электролюминесценцией. Опыт показывает, что единственным видом излучения, которое может находиться в равновесии с излучающими телами, является тепловое излучение. Способность теплового излучения находиться в равновесии с излучающими телами обусловлена тем, что его интенсивность возрастает при повышении...
11770. Закон Стефана-Больцмана и закон Вина Теоретическое 295.95 KB
  Закон Стефана — Больцмана и закон Вина Теоретическое объяснение законов излучения абсолютно черного тела имело огромное значение в истории физики – оно привело к понятию квантов энергии.Формула Рэлея — Джинса Рэлей и Джине сделали попытку определить равновесную плотность излучения u(ω,T), исходя из теоремы классической статистики о равнораспределении энергии по степеням свободы.2) Как мы уже отмечали, Рэлей и Джине, исходя из закона равнораспределения энергии по степеням свободы, приписали каждому колебанию энергию ε , равную kT.2) на ε ,...
11771. Тормозное рентгеновское излучение 245.38 KB
  Нагреваемый током катод К служит источником свободных электронов, испускаемых вследствие термоэлектронной эмиссии. Ускорение электронов осуществляется высоким напряжением, создаваемым между катодом и антикатодом. Почти вся энергия электронов выделяется на антикатоде в виде тепла (в излучение превращается лишь 1-3% энергии). Полученный результат показывает, что заметное излучение может наблюдаться лишь при резком торможении быстрых электронов.
11772. Основные понятия и определения Квантовая электроника 227.14 KB
  Оптоэлектроника — область науки и техники, исследующая и применяющая процессы взаимодействия оптического излучения с веществом для передачи, приема, переработки, хранения и отображения информации.0,38 мкм) излучения. Квантовый усилитель — усилитель электромагнитных волн, основанный на использовании вынужденного излучения. Квантовый генератор — источник когерентного излучения, основанный на использовании вынужденного излучения.
загрузка...